Даведачна-інфармацыйны рэсурс “Этнаграфічны музей” створаны на падставе калекцыі прадметаў матэрыяльнай культуры, размешчаных у экспазіцыі Дрэбскай сельскай бібліятэкі-клуба. Прадстаўлены рэчы, якія калісьці выкарыстоўваліся ў паўсядзённым жыцці жыхароў Дрэбска і навакольных вёсак: хатняе начынне, прылады працы, посуд, багатая калекцыя ткацтва і вышыўкі і інш.