2 снежня 2016 г. у цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася паэтычна-краязнаўчая вечарына “Край, дзе акрыляецца душа”. Гучалі вершы і песні мясцовых аўтараў і знакамітых беларускіх паэтаў, у якіх праслаўляецца багацце, прыгажосць і непаўторнасць роднага краю.
Вершы беларускіх паэтаў чыталі пераможцы конкурса чытальнікаў з Багданаўскай сярэдняй школы. А настаўніца гэтай школы Вера Кансіанцінаўна Ільючык прадставіла слухачам свае ўласныя вершы. Пра ролю беларускага слова, гісторыю беларускай літаратуры разважалі бібліятэкар Ала Іовіч, журналісты Вадзім Жылко і Мікола Ільючык. Беларускія песні гучалі ў выкананні Наталлі Бярозкіа і гурта “Крынічанька”.
10 просмотров