19 чэрвеня 2021 года ў аграгарадку Крошын Баранавіцкага раёна на абласным свяце кавальства «Крашынскі перазвон» Лунінецкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма арганізавала “Лунінецкі літаратурны кірмаш”.
На бібліятэчным падворку былі прадстаўлены кніжна-ілюстраваныя выставы “Лунінеччына літаратурная”, “Зноў паспелі красуні-клубніцы”, выставы вырабаў лунінецкіх кавалёў “Цуды сваімі рукамі” і работ выхаванцаў арт-студыі “В фокусе палитры” (сумесны праект Лунінецкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў”, аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ “Лунінецкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” і ДУК “Лунінецкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”). На выставах-продажах можна было набыць пацешную ляльку Цільда, створаную майстрыхамі Лунінецкай цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі і магніцік-сувенір ад цэнтральнай раённай бібліятэкі.
У літаратурна-музычнай праграме, якая доўжылася каля трох гадзін, прынялі ўдзел бібліятэчныя работнікі і літаратары – удзельнікі народнага клуба “Літаратурная правінцыя” – Наталля Кіпцэвіч, Алена Кацуба, Віктар Пінігін, Галіна Брэзіна, Галіна Сыціна, Валянціна Трухнова, Надзея Давыдчык. Музычныя нумары выконвалі Іна Мікалаевіч і Аляксандр Бань.
Фота А.Кішкевіч і В.Пінігіна