Жыццёвыя дарогі гэтых двух людзей – Уладзіміра Сцепчанкі i Андрэя Макаёнка – сыходзіліся, разыходзіліся. I хаця яны працавалі ў зyciм розных сферах, але дружба, завязаная ў дзяцінстве, ix яднала ўсе гады, на жаль, нядоўгага жыцця.
Уладзімір Апанасавіч i Андрэй Ягоравіч – аднагодкі, нарадзіліся ў суседніх вёсках — Махавая i Борхаў Рагачоўскага раёна. Разам вучыліся ў Шапчыцкай сямігодцы i крыху у Журавіцкай СШ. Там некалькі гадоў запар сядзелі за адной партай.
Уладзімір Сцепчанка – старшыня калгаса “Новае Палессе” Лунінецкага раёна, партыйны і грамадскі дзеяч. Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання.
Нарадзіўся Уладзімір Апанасавіч 20 верасня 1920г. ў вёсцы Махавая Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Асноўныя этапы яго жыцця і працоўнай біяграфіі звязаны з развіццём і станаўленнем беларускага Палесся. У перыяд з 1945 па 1959гг. ён працаваў у райкамах i выканкамах Ганцавіцкага, Лунінецкага i былых Давыд-Гарадоцкага i Ленінскага раёнаў. У 1959г. Сцепчанка выбіраецца старшынёй адстаючай тады гаспадаркі “Сцяг камунізму” (пазней “Новае Палессе”).
Пад кіраўніцтвам У.А.Сцепчанкі калгас (перайменаваны ў “Новае Палессе”) хутка набіpaў тэмпы росту. За кароткі час у гаспадарцы ўмацавалася эканоміка, вырасла матэрыяльна-тэхнічная база, наладзіўся дабрабыт калгаснікаў. Значную дапамогу аказаў Пётр Міронавіч Машэраў. Пётр Міронавіч некалькі разоў прыязджаў у “Новае Палессе”.
У 1966 годзе У.А.Сцепчанку было прысвоена ганаровае званне Героя Сацыялістычнай Працы.
Уладзімір Апанасавіч вывеў ўзняў вёску Любань на высокі культурны ўзровень. Адукаваны і інтэлігентны чалавек сябраваў з многімі літаратарамі. Самым адметным было сяброўства з народным пісьменнікам Андрэем Ягоравічам Макаёнкам. Дзякуючы іх знаёмству і адбылося неаднаразовае наведванне драматургам Лунінеччыны.
Па запрашэнню Уладзіміра Апанасавіча Макаёнак непрацяглы час жыў у гэтым калгасе, цікавіўся працоўным днём старшыні, жыццём і працай калгаснікаў, побытам і звычаямі палескай вёскі. Многа гутарыў з калгаснікамі — з маладымі і пажылымі. Яго ўжо тады хвалявала пытанне: чаму вёска старэе, чаму ў ёй не затрымліваецца моладзь.
На основе мясцовых назіранняў і фактаў Андрэем Макаёнкам была напісана п’еса “Таблетку пад язык” (1973). “
Таблетку пад язык” – гэта своеасаблівы рэпартаж з калгаснай глыбінкі. Галоўны герой камедыі – старшыня калгаса “Маяк” Каравай – прататыпам якога з’яўляецца Уладзімір Сцепчанка. Прататыпамі іншых герояў таксама з’яўляліся рэальныя людзі, а падзеі ў творы – у большасці рэальныя.
У інтэрв’ю карэспандэнту БелТА У.Рубіну Макаёнак гаварыў пра Сцепчанку: “Я часта ездзіў у яго гаспадарку, удзельнічаў у планёрках, нарадах, пасяджэннях праўлення. Ёмістыя дэталі, вобразы людзей, якія ўвайшлі ў п’есу “Таблетку пад язык”, узяты адтуль” (“Мінская праўда”, 12.11.1980). Пісьменнік быў не толькі назіральнікам, але i дарадцам, натхняльнікам. Творчая Макаёнкава парада не аднойчы выручала Сцепчанку.
Уладзімір Сцепчанка ўдзяляў вялікую ўвагу культрабоце. У час яго праўлення быў узведзены новы будынак Дома культуры. У клубе дзейнічалі хор, танцавальны калектыў, вакальна-інструментальны ансамбль i духавы аркестр. Сюды запрашаліся лепшыя калектывы краіны: “Песняры”, “Xapoшкi”, хор Г.Цітовічача, капэла Р.Шырмы i нават выяздны цырк (аб чым марыў Іван Швед з камедыі “Таблетку пад язык”).
Некаторыя п’есы Андрэя Макаёнка былі пастаўлены на сцэне мясцовага Дома культуры артыстамі Купалаўскага тэарта. У 1969 годзе на яго адкрыцці была пастаўлена п’еса “Лявоніха на арбіце”, праз два гады купалаўскі калетыў паказаў любанцам “Трыбунал”, а ў 1978 годзе ў вёсцы Любань прайшла прэм’ера камедыі “Таблетку пад язык”.
У памяць аб сяброўстве Уладзіміра Сцепчанкі і Андрэя Макаёнка ў цэнтры вясковага парку шумяць пасаджаныя імі у 1967 годзе дуб, ясень і два клёны. А 15 верасня 1996 г. на будынку Любанскага сельскага Дома культуры была ўстаноўлена мемарыяльная дошка, якая сведчыць аб добрых справах сяброў-таварышаў – старшыні калгаса i пісьменніка. У цырымоніі адкрыцця прыняў удзел сын А.Макаёнка Сяргей. На дошцы – здымкі У.А.Сцепчанкі i А.Я.Макаёнка i тэкст: “У перыяд з 1959 па 1974 гады Любань i наваколле неаднаразова наведваў славуты драматург, народны пісьменнік Беларусі Андрэй Ягоравіч Макаёнак. Прататыпам галоўнага героя яго п’есы “Таблетку пад язык” стаў тагачасны старшыня калгаса “Новае Палессе” Герой Сацыялістычнай Працы Уладзімір Апанасавіч Сцепчанка”.
Цэнтральная вуліца Любані носіць імя Уладзіміра Сцепчанкі, а на адной з сесій Лахвенскага сельскага Савета вырашана ўвекавечыць памяць Андрэя Макаёнка: пры забудове новай вуліцы ў вёсцы назваць яе імем славутага пісьменніка. Імем народнага пісьменніка БССР Андрэя Макаёнка названа вуліца ў Лунінцы.