Дакладная дата адкрыцця раённай бібліятэкі ў Лунінцы не ўстаноўлена. З Пінскага дзяржаўнага архіву паведамілі, што першае прыгадванне бібліятэкі ў архіўных дакументах – красавік 1947 года, калі ў райвыканкаме ўжо ставілася пытанне аб рабоце бібліятэкі па выніках 1946 года. Такім чынам, вырашана было лічыць годам заснавання бібліятэкі 1946, хоць па ўспамінах першага бібліятэкара Таццяны Іосіфаўны Кірыковіч бібліятэка пачала стварацца яшчэ ў 1945 годзе. Таццяна Іосіфаўна ўспамінае: "У час вайны мы жылі на Лахвенскіх хутарах, у партызанскай зоне. Камандзірам партызанскага атрада быў Баранаў, які потым стаў старшыней райвыканкама. Па яго рэкамендацыі пасля вайны мяне запрасілі працаваць у друкарню. І вось туды аднойчы прыйшоў загадчык райана Акулаў і ўгаварыў мяне стаць бібліятэкарам. Мне было ўсяго 18 гадоў, і я вельмі хвалявалася, што не спраўлюся з такой адказнай працай. Памятаю, калі першы раз прыйшла ў бібліятэку, то нават разгубілася: проста на падлозе ў два рады былі складзены кнігі, экзэмпляраў 550 — 600, стаяла табурэтка і скрыня з фармулярамі". Лунінецкая раённая бібліятэка (а яна менавіта так тады называлася) была размешчана ў драўляным будынку па вуліцы Старасельскай (зараз гэта вуліца Чырвоная, дом № 62, там знаходзіцца лабараторыя СНІД, а раней быў дзіцячы садок). Таццяне Іосіфаўне прыйшлося самой рабіць стэлаж для кніг. Дапамаглі вайскоўцы, якіх тады было шмат у Лунінцы. Сама збірала, дзе магла, дровы ў грубку, звярталася да насельніцтва. Людзі разумелі цяжкасці бібліятэкі, і многія дарылі кнігі, дапамагалі, чым маглі. Кніг было зусім мала, але выпісывалася шмат газет і часопісаў. Вялікай папулярнасцю карыстаўся "Огонёк". Працаваць Т.І. Кірыковіч без спецыяльнай адукацыі было няпроста. Праз год у бібліятэку прыслалі спецыяліста з бібліятэчнай адукацыяй – Ніну Якаўлеўну Стрыкаву. Яна стала загадчыцай, а Т.І. Кірыковіч яшчэ некаторы час працавала бібліятэкарам.

Цікавыя ўспаміны прыводзіць даўні сябра бібліятэкі, супрацоўнік аднаго з мінскіх навукова-даследчых інстытутаў, які шмат гадоў займаецца краязнаўствам, Леў Коласаў: "Недзе ў 1946 – 47 годзе бібліятэка папоўнілася адносна вялікай колькасцю кніг. Зараз ужо ніхто не ўстановіць (і тады не ўсё было зразумела, асабліва нам, хлапчукам), якім чынам з эшалона з трафеямі, які накіроўваўся ў глыбіню СССР, мабыць, па канкрэтнаму адрасу, скрыня з кнігамі трапіла ў Лунінец. Казалі, што начальнік эшалона быў земляком загадчыцы, што гэта партыйнае кіраўніцтва і ваенкамат зрабілі падарунак бібліятэцы і г.д. Кніг было няшмат – экзэмпляраў 40 – 60. Але тады для бібліятэкі гэта было вялікае папаўненне. Там былі даваенныя савецкія выданні рускіх класікаў і савецкіх пісьменнікаў, а таксама некалькі кніг дарэвалюцыйных гадоў выдання: А.Дзюма, пераклады раманаў іншых французкіх пісьменнікаў. Прачытаць гэтыя кнігі паспелі нямногія. У хуткім часе ўсе дарэвалюцыйныя выданні былі выключаны з фонду. А к пачатку 50-х гадоў былі паступова спісаны і астатнія трафейныя кнігі. Тады ўжо ў бібліятэку пачалі паступаць пасляваенныя выданні".

У 1949 годзе закончыў бібліятэчнае аддзяленне культасветвучылішча і быў накіраваны ў Лунінец на работу Іосіф Уладзіміравіч Любецкі. Праз некалькі гадоў ён узначаліў дзіцячую бібліятэку. У 1992 годзе І.У. Любецкі пайшоў на пенсію з пасады намесніка дырэктара РЦБС па рабоце з дзецьмі. А пра той час Іосіф Уладзіміравіч расказвае так: "Памятаю, быў вельмі ўраджаны, калі трапіў у такое "царства кніг". Але сустракаліся вельмі цікавыя выданні. Напрыклад, збор твораў У.І. Леніна 1931 года выдання пад рэдакцыяй Л.Троцкага быў са штампам Рэспубліканскай бібліятэкі імя Леніна. Запомніліся кніжкі ў адзін друкаваны аркуш (16 старонак) без вокладкі, выдадзеныя ў 1943 – 44 г.г. пра Вялікую Айчынную вайну – такія мне давалі чытаць партызаны на маёй радзіме ў Магілёўскай вобласці. У фондзе палова, калі не болей, кніг была на беларускай мове. Не толькі творы беларускіх пісьменнікаў, але руская і замежная класіка, а таксама навукова-папулярная літаратура. І гэтыя кнігі ў той час карысталіся нават большай папулярнасцю, чым кнігі на рускай мове. Бібліятэка абслугоўвала як дарослых, так і дзяцей. Літаратура выдавалася на 10 дзён, можна было ўзяць адну мастацкую і дзве навукова-папулярных кнігі. Выбіраць чытачы маглі па каталогах, картатэках, рэкамендацыйных спісах. Сярод чытачоў былі настаўнікі, медыкі, чыгуначнікі. Шмат чыталі лётчыкі – у Лунінцы ў той час быў вялікі гарнізон. Але самымі актыўнымі чытачамі былі дзеці".

Паступова справы паляпшаліся. З доміка па вуліцы Старасельскай бібліятэка перайшла ў пакой дома, дзе зараз займаюцца тэхнічныя гурткі, а раней была музычная школа (цяпер гэта вуліца 50 год Кастрычніка), а потым у раённы дом культуры (зараз касцёл). У 50-я гады пачаў інтэнсіўна расці кніжны фонд, значна павялічылася колькасць чытачоў. Работнікі бібліятэкі вялі актыўную работу з насельніцтвам, галоўным чынам, прапагандавалі рашэнні Партыі і Урада. Праводзілі гучныя чытанні, лекцыі, даклады. У гэтыя гады ў бібліятэцы змянілася шмат работнікаў. Загадчыцамі бібліятэкі працавалі Ніна Якаўлеўна Стрыкава, Алена Пракопаўна Грамакоўская, Вольга Сямёнаўна Чарных. Але найбольшага росквіту дасягнула бібліятэка з прыходам у 1960 годзе Галіны Міхайлаўны Лабачэўскай (на фота). 26 гадоў адпрацавала яна ў бібліятэцы (загадчыца з 1960 года, а з 1978 – першы дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы). "Цікавы тады быў час, — успамінае Галіна Міхайлаўна. – Мы праводзілі шмат літаратурных вечароў, дыспутаў, канферэнцый. Пра некаторыя нашы вечары пісалі газеты "Заря", "Літаратура і мастацтва". Пра той час (60 – 70 гады) ўспамінае актыўная чытачка бібліятэкі З.С. Разанава: "Маім самым любімым бібліятэкарам была Валянціна Захараўна Сталярчук. Наогул, па маіх назіраннях у бібліятэках звычайна працуюць вельмі добрыя людзі, быццам бы чароўны свет кніг прыцягвае лепшых. Мне здаецца, што ў той час бібліятэка добра камплектавалася літаратурай. Вельмі часта паступалі новыя партыі кніг. У бібліятэцы заўсёды было многа народу. З самых актыўных чытачоў мне запомнілася настаўніца СШ №2 Л.Я. Алексіна, а таксама Л.М. Савінская. Работнікі бібліятэкі вялі масавую работу з насельніцтвам. Актыўнай удзельніцай усіх мерапрыемстваў, што праводзіла бібліятэка, была настаўніца беларускай мовы і літаратуры С.П. Класоўская".

Задача раённай бібліятэкі – не толькі абслугоўваць кнігай жыхароў раённага цэнтра. Ужо тады, у 60-я гады, бібліятэка выконвала метадычныя функцыі для бібліятэк раёна. Вельмі актыўна вялася работа па давядзенню кнігі да кожнага пісьменнага сельскага жыхара. Значна павялічыліся лічбавыя паказчыкі, якія, трэба сказаць, былі не заўседы абгрунтаваны. У 1962 годзе бібліятэка зноў пераязджае, на гэты раз у будынак былога райпрамкамбіната на рагу вуліц Савецкай і Гагарына (на фота). Памяшканне ўжо тады не адпавядала патрабаванням часу. Галіна Міхайлаўна Лабачэўская ўспамінае, што колькі сябе памятае, у бібліятэкі заўсёды былі матэрыяльныя цяжкасці, заўсёды былі праблемы з памяшканнем.

Памяшканне па вул. Фрунзэ (на першым паверсе шматпавярховага дома), дзе цэнтральная раенная бібліятэка знаходзілася з 1978 па 2003 г., "выбівалі" праз Дзяржплан БССР. Хутка і гэтае памяшканне састарэла і матэрыяльна, і маральна. А тады, у 1978 годзе, гэта было свята для бібліятэкі. 1978 год адметны яшчэ і тым, што ў гэтым годзе праведзена цэнтралізацыя, і бібліятэка набыла статус цэнтральнай раеннай бібліятэкі Лунінецкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. У склад ЦБС увайшлі 55 бібліятэк. Структура цэнтральнай бібліятэкі першапачаткова складалася з наступных аддзелаў: абслугоўвання; камплектавання і апрацоўкі літаратуры; арганізацыі і выкарыстання адзінага фонда і методыка-бібліяграфічнага аддзелу. Штат бібліятэчных работнікаў павялічыўся з 6 чалавек да 14. Кніжны фонд на момант цэнтралізацыі налічваў 35133 экзэмпляры. Бібліятэка абслугоўвала 3400 чытачоў, кнігавыдача складала 68400 экз. Цэнтралізацыя станоўча адбілася на стане бібліятэчнай справы ў раёне. Цэнтралізаванае камплектаванне дазволіла пашырыць рэпертуар кніг па тэматыцы і назвам. Пачаў дзейнічаць унутрысістэмны кнігаабмен. Новы змест набыла метадычная работа. Шмат гадоў загадчыцай методыка-бібліяграфічнага аддзела паспяхова працавала Марыя Андрэеўна Шчур. Узрос прафесійны узровень бібліятэчных кадраў. Актывізавана інфармацыйная работа. Якасна змяніўся даведачна-бібліяграфічны апарат бібліятэкі. Але пазней пачалі праяўляцца і негатыўныя бакі цэнтралізацыі, характэрныя для ўсёй камандна-адміністрацыйнай сістэмы таго часу: "дутыя" лічбы, заідэалагаванасць.

У 1980 годзе ўвесь кніжны фонд быў пераведзены на новую бібліятэчна-бібліяграфічную класіфікацыю. У 70 –80 гады кніжны фонд рос вельмі інтэнсіўна. За год у цэнтральную бібліятэку ў сярэднім паступала 3 — 5 тыс. экзэмпляраў, а ў ЦБС — 40 – 45 тыс. Праўда, колькасць не заўседы азначала якасць. Напрыклад, у 1980 годзе 25,4% паступленняў складала грамадска-палітычная літаратура.

Рост лічбавых паказчыкаў назіраўся да сярэдзіны 80-х гадоў. ХХVІІ з'езд КПСС узяў курс на перабудову, абнаўленне, што адбілася і на бібліятэчнай справе.  Гэтыя змены супалі  з прыходам на пасаду дырэктара ЦБС Радзіяновіч Надзеі Міхайлаўны. Надзея Міхайлаўна плённа працавала на гэтай пасадзе 30 гадоў і пайшла на заслужаны адпачынак у ліпені 2016 года. З пачаткам перабудовы бібліятэкі пачалі надаваць больш увагі не колькасным паказчыкам, а якасці работы.Пры Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы ўтварылася літаратурна-прапагандысцкая група, арганізаваны клуб сямейнага чытання "Ля каміна" (які працуе і зараз), клуб "Ветэран" (у 2007 годзе рэарганізаваны ў клуб “Мудрасць”). Традыцыйнымі сталі штогадовыя святы кнігі, святы паэзіі "Лунінетчына літаратурная", Каласавіны. Укараняюцца ў практыку новыя формы масавай работы: гадзіны асветы, гадзіны карысных парад і цікавых паведамленняў, прэзентацыі і прэм'еры новых кніг і перыядычных выданняў і інш. З 1991 года, калі Беларусь набыла незалежнасць, стала надавацца вялікая ўвага папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры, краязнаўству. Афармленне бібліятэкі, справаводства пераводзіцца на беларускую мову. Збіраюцца легенды і паданні роднага краю. У 1995 годзе адбылася прэм'ера кнігі "Памяць" (Гісторыка-дакументальная хроніка Лунінецкага раёна).

На якасна новы ўзровень узнялася метадычная работа. Праводзяцца тэматычныя семінары, практыкумы, круглыя сталы, дзелавыя гульні. Пры цэнтральнай бібліятэцы з 1992 года і па цяперашні час дзейнічае школа маладога бібліятэкара. Методыка-бібліяграфічны аддзел (з 1997 года – аддзел бібліятэчнага маркетынгу) выпускае шэраг сцэнарных і метадычных матэрыялаў. З 1999 года пачаты выпуск інфармацыйнага бюлетэня "Бібліятэчная панарама". З 1986 года праводзяцца конкурсы прафесійнага майстэрства.

Але многім спадзяванням, якія панавалі ў пачатку перабудовы, не суджана было збыцца. Калі ў змесце бібліятэчнай работы праявіліся станоўчыя тэндэнцыі, то матэрыяльная база бібліятэк пагоршылася. Значна скараціліся паступленні кніжнага фонду, пачалі узнікаць праблемы з падпіскай на перыядычныя выданні. Калі ў 70 – 80 гады, як ужо згадвалася раней, толькі ў цэнтральную бібліятэку паступала па 3 – 5 тыс. экзэмпляраў у год, то за 2000 год 6453 экзэмпляры (уключаючы і перыядычныя выданні) паступілі ва ўсю ЦБС. Станоўчыя змены ў камплектаванні адбыліся толькі ў 2007 годзе, дзякуючы даручэнню Прэзідэнта аб выдзяленні не меней 15% сродкаў на камплектаванне ад бюджэтнага фінансавання бібліятэк.

19 верасня 2003 года пачалася новая веха ў гісторыі Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі. У гэты дзень адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынку бібліятэкі (рэканструяваны будынак былой казармы). На ўрачыстым адкрыцці былі і чырвоная стужка, і сімвалічны ключ ад бібліятэкі, і шчырыя віншаванні ад прадстаўнікоў улад і чытачоў, і тэатралізаваныя моманты з удзелам “Францыска Скарыны” і “Еўфрасінні Полацкай”. Усе, хто ў той дзень трапіў у бібліятэку, не хавалі свайго захаплення. На плошчы ў 1400 квадратныя метры размясціліся абанемент, чытальная і актавая залы, мастацкі салон, даведачна-бібліяграфічная служба, кнігасховішча, абменна-рэзервовы фонд, аддзелы маркетынгу і камплектавання.

У 2000-я гады ў галіне бібліятэчнай справы, у тым ліку ў матэрыяльнай сферы, назіраюцца станоўчыя тэндэнцыі. У бібліятэку прыйшлі камп’ютары, Інтэрнэт, электронная дастаўка дакумента, новыя віды бібліятэчных паслуг. На базе інфармацыйна-пашуковай сістэмы “Эталон” у Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы працуе Публічны цэнтр прававой інфармацыі. У 2008 годзе створана лакальная сетка, завяршыўся працэс поўнай аўтаматызацыі бібліятэкі.

З пераездам у новае памяшканне актывізавалася масавая работа бібліятэкі. Гасцямі Лунінецкай бібліятэкі былі вядомыя ў Беларусі і за яе межамі літаратары Леанід Дранько-Майсюк, Міхась Шавыркін, Мікалай Елінеўскі, Сяргей Трахімёнак, Міхась Скобла і многія іншыя. У бібліятэцы была знята частка тэлепраекту «Край» пра лунінецкіх краязнаўцаў, якую рыхтаваў брэсцкі паэт і журналіст Мікола Прокоповіч. Пачэснымі гасцямі бібліятэкі былі шматлікія замежныя дэлегацыі. У мастацкім салоне экспануюцца выставы работ лунінецкіх мастакоў, майстроў дэкаратыўна-прыкладного мастацтва.

Гісторыю іншых бібліятэк раёна глядзі тут.

 

РАЗВИТИЕ  ЛУНИНЕЦКОЙ  РЦБС  в  2006 — 2015 гг.

На 01.01.2016 Лунинецкая районная централизованная библиотечная система включает 35 учреждений библиотечного типа: 30 библиотек, 4 библиотеки-клуба и передвижную библиотеку (библиобус). Читателями библиотек являются более 26 тыс. человек, им выдаётся более 505 тыс. изданий в год. В центральной библиотеке читают около 4 тыс. человек, книговыдача составляет 75 тыс. экз. Единый фонд централизованной библиотечной системы составляет 544 тыс. экземпляра, в центральной библиотеке – около 90 тыс. Компьютеризированы 24 библиотеки, в которых насчитывается 39 компьютеров.  Библиотеки оказывают населению 19 видов платных услуг, в том числе 10 с использованием средств автоматизации.

Благодаря Государственной Программе возрождения и развития села в 2006 – 2010 гг. были отремонтированы все библиотеки в агрогородках, а библиотеки, расположенные в домах культуры, получили дополнительные помещения. Это дало возможность библиотечным работникам сосредоточиться исключительно на творческих задачах: раскрытии книжных фондов, оформлении интерьеров. Если определить одним словом то, что отличает Лунинецкую РЦБС в это десятилетие, это и будет слово «творчество». Директор РЦБС Надежда Михайловна Радионович, сама натура творческая, заразила творческими идеями всех сотрудников. В ЦБС почти ежегодно проводятся профессиональные смотры-конкурсы, названия которых говорят сами за себя: «Творческое лицо библиотеки», «Библиотека – территория творчества», «Твоя библиотека – твой стиль» и др. Библиотекари и читатели из, казалось бы, самых обычных материалов, своими руками создают настоящие произведения искусства и используют их в оформлении интерьеров библиотек.

Лунинецкая РЦБС в 2011 году приняла участие в республиканском конкурсе «Сам себе художник», учредителем которого явилась Белорусская библиотечная ассоциация при участии Межведомственного городского библиотечного совета и организационной поддержке Национальной библиотеки Беларуси. Надо сказать, что в этом случае Лунинецкая РЦБС сработала на опережение: буквально накануне подобный конкурс был проведён в рамках ЦБС. Поэтому на участие в республиканском конкурсе уже были готовы претенденты — победители районного конкурса. Результат не заставил себя ждать. За серию работ «Макаронная фантазия» директор РЦБС Н.М.Радионович (на фото слева) награждена Дипломом 1 степени. Дипломом также награждена Давидович Татьяна Николаевна, работавшая в то время заведующей Микашевичской детской библиотекой, за работы в технике квилинг.

sam_sebe_hudozhnik.jpg

Главная задача ЦБС в целом и каждой библиотеки в частности – продвижение книги и  чтения. Приоритетными направлениями массовой работы с населением являются патриотическое и нравственное воспитание, пропаганда здорового образа жизни. Большое внимание уделяется популяризации творчества белорусских писателей. Трудно переоценить роль библиотек в краеведческой деятельности. По инициативе директора РЦБС Надежды Михайловны Радионович в ЦБС выделены показательные библиотеки по приоритетным направлениям деятельности. Каждая библиотека имеет собственное лицо: начиная с вывески, внешнего оформления и заканчивая содержанием работы: кто-то занимается краеведческой работой, кто-то – экологической, а кто-то больше любит работать с детьми. Соответственно, в одной библиотеке мы видим оригинальный экологический или краеведческий уголок, в другой – детскую игровую комнату. Например, библиотека агрогородка Дворец является показательной по работе с сельскохозяйственной литературой, она стала своеобразным клубом любителей приусадебного хозяйства. По работе с детским читателем показательной стала Дятловичская сельская библиотека. При библиотеке оформлена детская комната, работает кукольный театр. Создана мастерская по ремонту и изготовлению кукол.

lunin_1_0.jpgПоказательными библиотеками по краеведческой работе являются Лобчанская и Вульковская- 2 сельские библиотеки. При библиотеках созданы этнографические музеи, оформлены папки и альбомы, о знаменитых земляках, собирается местный фольклор. Синкевичская и Полесская сельские библиотеки показывают пример сотрудничества с промышленными и сельскохозяйственными предприятиями, находящимися в зоне обслуживания. Лунинская сельская библиотека большое внимание уделяет экологическому воспитанию и образованию (фрагмент экологического уголка Лунинской библиотеки — на фото слева). Сельские библиотеки являются центрами культуры и просвещения в своих населённых пунктах, играют важную роль в общественной жизни. Показателен, например, тот факт, что при проведении Дней Советов, когда гости посещают самые значительные предприятия и учреждения, расположенные на территории сельского Совета, в маршрут следования всегда включаются библиотеки.

Отличительной особенностью, своеобразной визитной карточкой библиотек нашего района стало проведение масштабных мероприятий на открытых площадках. Ежегодно библиотечными работниками организуются литературные праздники, посвящённые Дню белорусской письменности, Дню знаний, Дню библиотек. Кстати, День библиотек на районном уровне мы стали проводить ещё до введения республиканского праздника. Библиотекари – неизменные участники городских и районных праздников, на которых сотрудники центральной районной и центральной детской библиотек  организуют "литературный бульвары", выездные читальные залы. Во время таких праздников можно познакомиться с книжными и творческими выставками, поучаствовать в конкурсах и викторинах, посетить выставку-продажу литературы из фондов библиотек (дублетной, непрофильной), приобрести беспроигрышную лотерею, посмотреть литературный маскарад. Проходят акции «Книга в подарок». Известных на Лунинетчине поэтов собирают литературные вернисажи под открытым небом.

Большую популярность у читателей завоевали мастер-классы, организуемые в центральной районной, центральной детской, Микашевичской городской библиотеках. Такие мастер-классы также стали проводится по инициативе директора РЦБС. Профессиональные и народные мастера учат желающих разным видам творчества: бисероплетению, плетению из газетных трубочек, вышивке, вязанию, квилингу, нанесению макияжа и т.д., а библиотекари знакомили посетителей с книгами этой тематики.  Народное творчество прочно заняло почётное место в наших библиотеках. А куклы Тильды, изготовляемые центральной детской библиотекой, пользуются популярностью не только в нашем районе, но и за его пределами.

3_19_0.jpg

Большой вклад в в организацию библиотечного обслуживания подрастающего поколения Лунинетчины вносит центральная районная детская библиотека (зам. директора поizobrazhenie_1118.jpg работе с детьми Ефремова В.Я.).Одна из особенностей  центральной  детской библиотеки – куклы Тильды, изготовлением которых занимаются сами библиотекари. Куклы, сделанные умелыми руками, никого не оставляют равнодушными. Необычайно стильные и позитивные, волшебные и смешные, с непропорционально тонкими руками и ногами, они вызывают улыбку и поднимают настроение.Выставка-продажа, которая открыта в библиотеке, дает возможность всем желающим не только познакомиться с куклами, но при желании купить. Наши Тильды-зайки поселились во многих городах Беларуси, России, Италии, Германии, Канады.

Не секрет, что успех работы во многом зависит от квалификации кадров. Одним из главных направлений работы ЦБС является организация системы непрерывного профессионального образования персонала и повышение его квалификации. Высшее или среднее специальное библиотечное образование в нашей системе имеют 81,3% специалистов, что превышает среднеобластной показатель. По этому показателю ЦБС является лидером среди районов области.

На высоком организационном уровне проводятся семинары. Многие из них были выездными, в результате чего библиотечные работники посетили почти все библиотеки района.

В ЦБС прдолжается  активная издательская деятельность. Издаётся бюллетень "Библиотечная панорама". Выходят в свет, подготовленные отделом библиотечного маркетинга, сборники стихов местных поэтов: А. Протосовицкой, Г.Жука, С Нефидовича и др.

Созданные  в библиотеках комфортные условия для работы, возможность свободного доступа к новым информационным технологиям, постоянное обновление книжных фондов библиотек, комплектование электронными документами, проведение содержательных массовых мероприятий делает библиотеки Лунинецкой РЦБС привлекательными и востребованными у населения, играющими заметную роль в жизни района.