Калядны дзень у Мікашэвіцкай гарадской бібліятэцы

У розных рэгіёнах Беларусі калядуюць у розныя дні. У Мікашэвічах гэта адбываецца ў вечар з 13 на 14 студзеня. Па вуліцах ходзяць па-святочнаму апранутыя калядоўшчыкі, чуюцца песні, жарты, смех, што стварае святочную атмасферу і добры настрой. 

Мікашэвіцкая гарадская бібліятэка вітаць каляднікаў пачала яшчэ днём. Святочная праграма «Настали святки — запевай калядки» прайшла спачатку для вучняў сярэдняй школы # 2, а потым прадоўжылася з чытачамі старэйшага ўзросту.

Трэба сказаць, што малодшае пакаленне разам з класным кіраўніком Марынай Віктараўнай Краўчук падрыхтавала шчырае і цікавае калядаванее-віншаванне для работнікаў бібліятэкі, па-сапраўднаму, з каляднай атрыбутыкай. Вядучая мерапрыемства Марыя Васільеўна Хатынюк, у сваю чаргу, падрыхтавала для удзельнікаў насычаную святочную праграму, дзе было месца і карыснай інфармацыі, і агляду тэматычнай выставы, і розным конкурсам, гульням, забавамі, а як па іншаму сустракаць гэтае вясёлае свята?

Дарослае пакаленне чытачоў не адстала ад сваіх юных калег і зайшлі ў бібліятэку таксама па калядных правілах — пераапранутыя, з жытам, са святочнымі песнямі і пажаданнямі, рознымі пачастункамі. Вядучая свята Аксана Маркевіч падхапіла зададзены тон агульнай весялосці і ўсё мерапрыемства прайшло пад агульны смех і жарты. Удзельнікі — Вольга Шэляговіч, Акцябрына Варанцова, Ала Пуляк, Ніна Акіншава, Алена Кудач, Тамара Івашкевіч, Тамара Чэшун, Валянціна Лукашэвіч — чыталі вершы, пелі калядкі, адказвалі на пытанні святочнай віктарыны, спаборнічалі ў розных гульнях ды конкурсах, і нават па-святочнаму варажылі.  А пасля за калядным чаяваннем адбылася доўгачаканая дэгустацыя святочных прысмакаў і пачастункаў. Усе жадаючыя таксама маглі сфатаграфавацца ў святочнай фотазоне, створанай умелымі рукамі бібліятэкараў.

Тэкст і фота А. Маркевіч

1 287 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий