Край, дзе адкрыляецца душа

2 снежня 2016 г. у цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася паэтычна-краязнаўчая вечарына  “Край, дзе акрыляецца душа”. Гучалі вершы і песні мясцовых аўтараў і знакамітых беларускіх паэтаў, у якіх праслаўляецца багацце, прыгажосць і непаўторнасць роднага краю.

Вершы беларускіх паэтаў чыталі пераможцы конкурса чытальнікаў з Багданаўскай сярэдняй школы. А настаўніца гэтай школы Вера Кансіанцінаўна Ільючык прадставіла слухачам свае ўласныя вершы. Пра ролю беларускага слова, гісторыю беларускай літаратуры разважалі бібліятэкар Ала Іовіч, журналісты Вадзім Жылко і Мікола Ільючык. Беларускія песні гучалі ў выкананні Наталлі Бярозкіа і гурта “Крынічанька”.

10 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий