Ткацкія вырабы

Абрус. Тканы выраб вышыты гладдзю, прызначаны для засцілання стала. Лён, шырыня 1м. 50 см., д аўжыня – 2м. 95 см. Арнамент складаецца з кветкавага ўзору. Ніз упрыгожаны мярэжкай. Выкарыстаны ружовыя, чорныя, зялёныя ніткі. Абрус выконваў важную ролю ў дэкаратыўным афармленні інтэр’ера вясковай хаты.

Вышыўка “Снегіры”. Мастацкая вышыўка крыжыкам. Вышыты дзве птушкі – снягіры. Белы фон. Форма квадратная (22×22). Выкарыстаны чорныя, сінія, блакітныя, карычневыя, чырвоныя ніткі.


Вышыўка «Вяргіні». Мастацкая вышыўка крыжыкам. У арнаменце вышыта галінка кветак вяргіні. Фон белы. Прамавугольная форма (45×40). Выкарыстаны некалькі адценняў зялёнага, чырвоныя і аранжавыя ніткі.

Вышыўка “Хлопчык з сабакам”.   Мастацкая вышыўка крыжыкам. Форма прамавугольная (25×35). У арнаменце вышыты хлопчык і сабака. Вышыта зялёнымі, блакітнымі, белымі, карычневымі ніткамі. Аўтар – Кузняцова Алена Пятроўна. Набыта ад Грыневіч Галіны Мікалаеўны ў 2011 г.


Вышыўка “Букет руж” у вазе. Мастацкая вышыўка крыжыкам. У арнаменце ветка руж у вазе. Прамавугольнай формы 45×41см). Фон белы. Вышыта ружовымі, вішнёвымі, зялёнымі, карычневымі ніткамі.

Вышыўка “Птушка”. Мастацкая вышыўка крыжыкам на ільняной тканіне. Прызначана для ўпрыгожвання жылога інтэр’ера. Форма прамавугольная (45×38 см.) Вышыта галінка кветак і птушка. Выкарыстаны ружовыя, чырвоныя, карычневыя, сінія, аранжавыя і зялёныя ніткі.

Дарожка “Чырвоныя макі”. Вышыты выраб з бавоўны для ўпрыгожвання жылога інтэр’ера. Прамавугольная (90×30 см.) У арнаменце ланцужок кветак чырвоных макаў з бутонамі. Фон белы. Вышыта чырвонымі, ружовымі, зялёнымі, чорнымі, жоўтымі ніткамі. Край дарожкі аздоблены мярэжкай з нітак асновы

Дарожка “Ружы”. Вышываны выраб з бавоўны для ўпрыгожвання жылога інтэр’ера. Форма прамавугольная (95×35). Кампазіцыя дарожкі складаецца з вышытага крыжыкам ланцужка кветак (руж). Выкарыстаны некалькі адценняў зялёнага, ружовыя, карычневыя ніткі. Край дарожкі аздоблены мярэжкай з нітак.


Дыван з матывамі Спарыша (спарыш – значыць здвоены,спорны). Тканы выраб, які выкарыстоўваўся для засцілання ложкаў. Лён, бавоўна шэрага і белага колераў. Шырыня – 155 см, даўжыня – 199 см. Складаецца з двух частак, якія злучаны паміж сабой прошвай (5 см.) вязанай кручком. Арнамент складаецца з шашачна-геаметрычных узораў. Па краях аздоблены кутасамі.

Посцілка. Тканы выраб, які выкарыстоўваўся для засцілання ложкаў. Лён, бавоўна шэрага і белага колераў. Шырыня – 152 см, даўжыня – 198 см. Складаецца з двух частак, злучаных пасярэдзіне. Арнамент складаецца з буйных ромбаў і кветак. Па краях аздоблена мярэжкай, вязанай кручком і кутасамі.


Палатно для наміткі. З палатна рабілі жаночы галаўны ўбор, які насілі замужнія жанчыны.

Посцілка. Тканы выраб, які выкарыстоўваўся для засцілання ложкаў. Лён, бавоўна шэрага і белага колераў. Шырыня – 165 см, даўжыня – 200 см. Посцілка складаецца з двух частак, якія злучаны паміж сабой белай прошвай (6 см), вязанай кручком. Арнамент посцілкі складаецца з ромбаў і кветак.


Ручнік-набожнік. Ільняны, шырыня – 40 см, даўжыня – 324 см. Вытканы ручнік традыцыйным спосабам (аснова і ўток з ільняных шэрых нітак, другі ўток з ільняных белых нітак, чатырохнітовае двухуточное) у шашачна-геаметрычныя ўзоры. Вольнай ад узору застаецца частка па канцах ручніка (9 см.), якая аздоблена вышыўкай крыжыкам, выкананай натуралістычным расліным узорам у чырвона-чорнай колеравай гаме. Ніз ручніка ўпрыгожаны зубчастымі карункамі з ільняных неадбеленых нітак. Выкарыстоўвалі такі ручнік для ўпрыгожвання “чырвонага” кута ў хаце. Аўтар – Карповіч Алена Міхайлаўна, 1961г. н.

Ручнік-набожнік. Ручнік з паркалю, вышываны гладдзю, шырыня — 45 см, даўжыня – 200 см. У арнаменце вышыўкі прысутнічаюць натуралістычныя раслінныя ўзоры: парасткі раслін з кветкамі і лістамі, букеты кветак. Па краях прышытыя зубчастыя карункі, вязаныя кручком, з белых баваўняных нітак. Выкарыстоўвалі такі ручнік для ўпрыгожвання “чырвонага” кута ў хаце.

Аўтар – Міхалевіч Марыя, в.Дрэбск.


Ручнік з пераборам. Вытканы ручнік у тэхніцы двухбаковага перабору. Шырыня 26 — см, даўжыня – 224 см. Ніз ручніка ўпрыгожаны палоскамі арнаменту чырвонага колеру. Выкарыстанне перабораў дае магчымасць ствараць больш разнастайныя каляровыя матывы малюнка і свабоду яго размяшчэння.

Ручнік с пераборам. Шырыня — 28 см, даўжыня – 232 см. Складаецца ручнік з ільнянога палатна. У бардзюрах чаргуюцца дзве-тры рамбічныя фігуры рознага малюнка. Ручнікам уласціва мастацкая дасканаласць, высокая якасць і вытанчанасць выканання. Ніз ручніка ўпрыгожаны зубчастымі карункамі, вязаныя кручком.


Ручнік (1947 г.)Шырыня — 31 см, даўжыня – 156 см. Складаецца ручнік з ільнянога палатна. У арнаментацыі ручніка ужываецца адна- і двухуточнае бранае ткацтва, двухбаковы перабор. Арнамент браных ручнікоў падобны да арнаменту вышыўкі наборам – “нацягам”. У бардзюрах чаргуюцца дзве-тры рамбічныя фігуры рознага малюнка.

Ручнік. Ільняны. Шырыня — 28 см, даўжыня – 280 см. Канцы ручніка аздоблены вышыўкай. Узор складаецца з гірлянды кветак з лістамі, у цэнтры якой знаходзіцца кветкавая галінка. Край ручніка аздоблены карункамі вязанымі кручком з белых баваўняных нітак.


Ручнік (1946 г.) Ільняны. Шырыня — 36 см, даўжыня – 160 см. Лён, бавоўна, васьмінітовае і бранае ткацтва “выкладанне”. У аснове тканіны ўжыты шэры і белы колеры. Арнамент ручніка рэльефныя ромбагеаметрычныя ўзоры, упрыгожаны дарожкамі арнамента чырвонага колеру. Ніз аздоблены карункавым пляценнем.

Ручнік з ільнянога палатна. Шырыня – 26 см, даўжыня – 280 см. Выкананы з шэрых і белых нітак у шашачна-геаметрычныя ўзоры. Па канцах ручнік аздоблены вышыўкай крыжыкам, выкананай кветкавым узорам у чырвона-чорнай колеравай гаме. Ніз ручніка ўпрыгожаны зубчастымі карункамі плеценымі кручком з ільняных нітак.  


Ручнік. У аснове тканіны ўжыты шэры лён, ва ўтку – белая бавоўна. Шырыня — 29 см, даўжыня – 152 см. Арнамент ручніка ў буйныя рэльефныя ромбагеаметрычныя ўзоры засцілае ўсю паверхню ручніка. Ніз аздоблены вышыўкай, выкананай кветка-расліным узорам. Выкарыстаны ніткі чорнага, чырвонага, блакітнага колераў. Заканчваецца рушнік карункавым пляценнем з ільняных неадбеленых нітак.

Ручнік. Ільняны. Шырыня 28 см, даўжыня – 260 см. Ніз ручніка аздоблены вышыўкай крыжыкам, выкананай натуралістычным расліным узорам у чырвона-чорнай колеравай гаме. Канцы рушніка нічым не аздоблены.


Ручнік. Шырыня ручніка – 35 см, даўжыня – 180 см. Канцы ручніка ўпрыгожаны вышыўкай крыжыкам. Арнамент складаецца з ланцужка кветак жоўтага, ружовага, чырвонага колераў. Да нізу прышытыя зубчастыя карункі, плеценыя кручком.

Ручнік. Тканы ільняны ручнік. Шырыня — 30 см, даўжыня – 260 см. Канцы ўпрыгожаны вышыўкай. Арнамент ручніка складаецца  з букетаў кветак, вышытых адвольнай гладдзю чорнымі, ружовымі і чырвонымі ніткамі. Ніз ўпрыгожаны мярэжкай з кутасамі.


Ручнік. Ручнік з белага паркалю, шырыня — 44 см, даўжыня – 218 см. Канцы вышыты гладдзю. У арнаменце: букет кветак з лістамі. Выкарыстаны ніткі ружовага, чырвонага, блакітнага, чорнага і некалькіх адценняў зялёнага колераў. Край ручніка аздоблены карункамі, вязанымі кручком.

Ручнік. Ручнік з белага паркалю, шырыня – 45 см, даўжыня – 220 см. Канцы рушніка вышыты гладдзю. У арнаменце: букет кветак з лістамі. Выкарыстаны зялёныя, ружовыя, жоўтыя, блакітныя, чырвоныя ніткі. Край рушніка ўпрыгожаны белымі карункамі, вязанымі кручком.


Ручнік. Ручнік з белага паркалю, шырыня – 45 см, даўжыня – 220 см. Канцы вышыты гладдзю. У арнаменце: букет кветак з лістамі. Выкарыстаны ніткі аранжавага, жоўтага, зялёнага, чырвонага, блакітнага, чорнага колераў. Край ручніка ўпрыгожаны белым карункам, вязанымі кручком.

Ручнік — “вціральнік”. Самы просты па вырабе ручнік, якім у паўсядзённым жыцці выціралі рукі і твар. Ён не меў арнаментальнага ўпрыгожання.


Сурвэтка. Вышываны выраб з бавоўны для ўпрыгожвання жылога інтэр’ера. Форма квадратная (35×35 см.) , па адным канцы сурвэткі вышыты гладдзю кветкавыя ўзоры ружовымі, блакітнымі, сінімі, жоўтымі, зялёнымі ніткамі. Па краі зубчатыя карункі бела-блакітнага колеру, вязаныя кручком.

Аўтар – Анцыбор Вольга Пятроўна (1961 г.н.). Набыта ад аўтара ў 2011 г.

Сурвэтка. Вышыты выраб з бавоўны для ўпрыгожвання жылога інтэр’ера. Форма квадратная (35×35 см.). Па адным канцы сурвэткі вышыты гладдзю кветкавыя ўзоры блакітнымі, сінімі і жоўтымі ніткамі. Па краі зроблены зубчатыя карункі ружовага колеру, вязаныя кручком.

Сурвэтка. Вышыты выраб з бавоўны для ўпрыгожвання жылога інтэр’ера. Форма квадратная (35×35 см.). Па адным канцы сурвэткі вышыты гладдзю кветкавыя ўзоры ружовымі, зялёнымі, жоўтымі, фіялетавымі, чырвонымі ніткамі. Па краі зроблены зубчатыя карункі зялёнага колеру, вязаныя кручком.

Ходнік. Даматканы выраб з узорам, які засцілалі на падлогу. Доўгая паласа баваўнянай тканіны – 3 м. Фон шэры з узорам і палоскай. Ніткі шэрага, розавага і цёмна-розавага колераў.


Ходнік. Даматканы выраб у паласкі, які засцілалі на падлогу. Доўгая паласа баваўнянай тканіны – 3 м. Фон светла-шэры ў разнакаляровую палоску. Ніткі светла-шэрага, ружовага, белага колераў.