13 ліпеня 2021 года супрацоўнікі Кажан-Гарадоцкай сельскай бібліятэкі-клуба прынялі ўдзел у свяце “Зажынкі”, якое адбылося на збожжавым полі каля вёскі Лахва.
Зажынкі – вялікае земляробчае свята, якім адзначаюць пачатак жніва – масавага збору збожжавых и зернебабовых культур.
Свята пачаў настаяцель Свята-Мікалаеўскага храма (в. Кажан-Гарадок) пратаіерэй Дзмітрый Грыб. Са словамі прывітання да хлебаробаў звярнуліся старшыня Лунінецкага райвыканкама Аляксандр Мікалаевіч Пачка і іншыя прадстаўнікі мясцовай улады.
Потым удзельнікі народнага фальклорна-этнаграфичнага калектыву «Надзея», што працуе пры Кажан-Гарадоцкай сельскай бібліятэцы-клубе, правялі абрад зажынак, зжалі першы сноп і па існуючай традыцыі перадалі яго галоўнаму гаспадару гэтай зямлі – дырэктару камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Гарадоцкі» Сяргею Аркадзьевічу Дубляніну.
Работнікі Кажан-Гарадоцкай сельскай бібліятэкі-клуба і ўдзельнікі народнага калектыву “Надзея” спадзяюцца, што ў гэтую летнюю спёку іх песні і вясёлы настрой хоць крыху парадавалі хлебаробаў і гасцей свята.
Відэаматэрыялы са свята «Дажынкі» апрацоўваюцца. Пазней відэярэпартаж можна будзе паглядзець на ютуб-канале «Лунінецкая бібліятэка»