Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці, якое адзначаецца штогод 3 ліпеня.  У бібліятэках Лунінецкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы таксама праведзена шмат разнастайных мерапрыемстваў, арганізавана кніжных выстаў і экспазіцый.

Напярэдадні свята ў цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў патрыятычны час “Дыхаючы да Радзімы любоўю”. Бібліятэкар Ірына Навацкая нагадала выхаванцам Лунінецкага ТЦСАН пра гісторыю свята, пра тое, што 3 ліпеня — гэта гістарычна значная дата ў лёсе краіны, якая стала для яе грамадзян сімвалам свабоды і міру. Удзельнікі мерапрыемства паглядзелі відэаролік “Беларусь. Незалежнасць. Місія выканальная”, пазнаёміліся з кніжна-ілюстраванай выставай “Беларусь мая сінявокая”.

У Мікашэвіцкай цэнтральнай бібліятэцы да святочнай даты правялі мерапрыемствы і аформілі выставы літаратуры для старэйшага і малодшага пакалення. У рамках летняй праграмы праводзілася гульнявая праграма “Я і мая краіна”, дзе галоўны бібліятэкар Марына Ярмоліч распавяла пра сімвалы краіны — герб, сцяг і гімн Беларусі. Для актыўных удзельнікаў клуба “Натхненне” прайшоў гістарычны экскурс “Беларусь шляхамі тысячагоддзяў”. Аб нашым гістарычным мінулым, аб нашых знакамітых продках, аб сучаснай Беларусі расказала бібліятэкар Марыя Хатынюк.

Ва ўсіх бібліятэках Лунінецкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы былі афомлены кніжныя выставы, прысвечаныя Дню Незалежнасці. Лунінская сельская бібліятэка прадставіла тэматычную выставу «Квітней, красуй, дарагая мая Беларусь!». У Бастынскай сельскай бібліятэцы аформлена кніжная выстава “Беларусь — маё сэрца”. У Азярніцкай бібліятэцы-клубе аформлена выстава дзіцячага малюнка “Край родны мой Беларусь”. Кажан-Гарадоцкая і Дрэбская сельскія бібліятэкі-клубы прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечанаму Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

На цэнтральнай плошчы Лунінца адбылося вялікае гарадское свята, у якім прынялі удзел цэнтральная раённая і цэнтральная дзіцячая бібліятэкі. Для лунінчан і гасцей горада было арганізавана шэраг кніжных выстаў і экспазіцый. Кнігі, прадстаўленыя на выставах, знаёмяць з гістарычным мінулым, сучаснымі палітычнымі, сацыяльна-эканамічнымі і культурнымі аспектамі жыцця Рэспублікі Беларусь. На выставе знайшлі адлюстраванне лепшыя традыцыі беларускага народа, унікальныя прыродныя багацці краіны.

Супрацоўнікі цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі арганізавалі для дзяцей выставу-крыжаванку “Мой край завецца Беларуссю”. Адказаць на пытанні крыжаванкі можна было з дапамогай кніг, прадстаўленых на выставе. У іх можна было знайсці адказы на ўсе пытанні і даведацца шмат цікавага. Пераможцы атрымалі салодкія прызы.

Наведвальнікі святочнага мерапрыемства таксама мелі магчымасць пазнаёміцца з работамі выхаванцаў арт-студыі “В фокусе палитры”, набыць магніты-сувеніры з выявамі славутасцяў Беларусі, створаныя цэнтральнай раённай бібліятэкай, ці ляльку Цільда ад цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі.

129 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий