Традыцыйная летняя сустрэча

22 жніўня 2019 г. у чытальнай зале Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылася сустрэча сяброў клуба “Літаратурная правінцыя”, аматараў роднай мовы і літаратуры з беларускай пісьменніцай і паэткай Аксанай Спрынчан.

Гэта далёка не першая сустрэча вядомай пісьменніцы з лунінецкімі чытачамі. Аксана, ураджэнка Лунінца, штогод на свой дзень нараджэння наведвае малую Радзіму. Госцю прадставіў журналіст і літаратар Вадзім Жылко. Ён таксама паведаміў аб апошніх выданнях лунінецкіх літаратараў і краязнаўцаў. Адно з выданняў  — альманах “Лунінецкая муза”, змяшчае творы  Альжбэты Малішэўскай-Спрынчан, 12-гадовай дачкі Аксаны, якая таксама прысутнічала на сустрэчы. Пісьменніца распавяла пра сваю творчасць, пра сустрэчы на Лунінеччыне. Прадставіла свае творы і Альжбэта. Дзяўчынка размаўляе на чатырох мовах (беларускай, рускай, украінскай і англійскай), вывучае польскую. Аксана Спрынчан паднесла ў дар бібліятэцы дзве свае кнігі : “Дзіцячы атлас Беларусі” і “Параходзік сучаснасці”,  а клубу “Літаратурная правінцыя” пісьменніца падарыла кнігі і часопісы, дзе надрукаваны яе творы.

Затым слова ўзялі сябры клуба “Літаратурная правінцыя”, што працуе пры бібліятэцы. Яны чыталі  свае творы, віншавалі Аксану з днём нараджэння. Галіна Абрамчук падарыла імянінніцы  вялізны букет гладыёлусаў , а Альжбэце – вырабы ручной работы: ляльку і жабку. Валянціна Трухнова і Сцяпан Нефідовіч прэзентавалі дары са свайго агароду. Як вядома, Аксана Спрынчан ўжо доўгія гады калекцыянуе сувеніры і прадметы ў выглядзе жабак. А ў апошні час яна яшчэ пачала збіраць буслоў, а таксама рушнікі і радзюшкі ў нацыянальным стылі. Супрацоўнікі бібліятэкі павіншавалі Аксану з надыходзячым днём нараджэння і падарылі ёй жабку з кветкамі. На заканчэнне ўдзельнікі сустрэчы мелі магчымасць узяць аўтограф і сфатаграфавацца з гасцямі.

Фота Віктара Пінігіна

Спасаўскія пасядзелкі

Месяц жнівень багаты не толькі на ўраджай, але і на святы. Аб’яднаць усё разам вырашылі бібліятэкары Мікашэвіцкай гарадской бібліятэкі і правялі тэматычную краязнаўчую сустрэчу «Спасаўскія пасядзелкі». Вяла мерапрыемства загадчыцы бібліятэкі Аксана Маркевіч.

Читать дальше Спасаўскія пасядзелкі

День города-2019

13 – 14 июля в Лунинце прошёл День города. В этом году праздник отмечался особенно широко, так как Лунинец празднует своё 570-летие. Достойный вклад в в проведение юбилейных мероприятий внесли библиотечные работники.

Читать дальше День города-2019

«Лунінецкія клубніцы-2019»

6 июля в агрогородке Дворец состоялся VII районный праздник «Лунінецкія клубніцы». Библиотечные работники организовали на празднике «Литературный дворик», оформили книжно-иллюстрированные и творческие выставки.

Читать дальше «Лунінецкія клубніцы-2019»

З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

3 ліпеня 2019 года лунінчане, як і ўсе беларусы, адзначылі Дзень Незалежнасці Рэслублікі Беларусь і 75-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гарадское свята адбылося на стадыёне «Палессе».

Читать дальше З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Международный день борьбы с наркоманией

Решением Генеральной Ассамблеи ООН в 1987 году был учрежден Международный день борьбы со злоупотреблением наркотическими средствами и их незаконным оборотом, который ежегодно отмечается 26 июня.

Читать дальше Международный день борьбы с наркоманией

95 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава

19 чэрвеня 2019 года спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння  класіка беларускай літаратуры, народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. У гонар слаўнага юбілею бібліятэкі прапануюць сваім чытачам шэраг кніжных выстаў і мерапрыемстваў.

Читать дальше 95 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава

У духоўна-асветніцкім цэнтры «Вытокі»

14 чэрвеня ў духоўна-асветніцкім цэнтры «Вытокі» Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылася літаратурная гасцёўня «На Беларусі Бог жыве». Мерапрыемства было прысвечана хрысціянскім матывам у беларускай паэзіі.

Читать дальше У духоўна-асветніцкім цэнтры «Вытокі»

Лето в библиотеке

В Лунинецкой  и Микашевичской детских библиотеках и в ряде сельских библиотек района стартовали летние чтения. Ребят  ждут встречи с новыми книгами и литературными героями, литературные игры и путешествия, кукольные спектакли и многое другое.

Читать дальше Лето в библиотеке

Юбилей великого поэта

6 июня ценители поэзии во всем мире отмечают 220-летие со дня рождения Александра Сергеевича Пушкина. В этот день в библиотеках прошли поэтические вечера, вечера-портреты и другие мероприятия, посвящённые юбилею великого русского поэта.

Читать дальше Юбилей великого поэта