Мерапрыемствы да Міжнароднага дня роднай мовы

21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Родная мова – гэта частка нашага культурнага і духоўнага багацця, яна фарміруе нашу самасвядомасць і адрознівае нас ад іншых народаў. У бібліятэках Лунінецкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы прайшло шмат массавых мерапрыемстваў.

У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Калінковіча прайшоў літаратурны вечар «Родная мова, матчына мова — мілагучнасці колькі ў яе кожным слове». Галоўнымі дзеючымі асобамі вечара сталі ўдзельнікі народнай літаратурна-паэтычнай студыі «Літаратурная правінцыя». Яны не толькі прадставілі свае новыя вершы, але і падзяліліся асабістымі гісторыямі пра тое, якое месца займае беларуская мова ў іх жыцці і творчасці, чаму так важна берагчы роднае слова і перадаваць яго хараство наступным пакаленням. Сустрэча выдалася па-сапраўднаму цёплай і натхняльнай.

З пачуццём павагі да роднай мовы супрацоўнікі філіяла цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі, у Міжнародны дзень роднай мовы правялі акцыю слоўнікавы лабірынт «Слова да слова — будзе мова». У акцыі прымалі ўдзел дзеці і іх бацькі…

У філіяле Мікашэвіцкая гарадская бібліятэка прайшоў цыкл мерапрыемстваў прысвечаных да Міжнароднага дня роднай мовы. Для вучняў 9 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Мікашэвічы» правялі турнір знаўцаў «З роднай мовай на «ты»». У час мерапрыемства дзецi пазнаёмiлiся з гiсторыяй і культурай роднай мовы, з задавальненнем цікавіліся творамі беларускіх пісьменнікаў, прымалі ўдзел у конкурсах – адгадвалі беларускія загадкі, вымаўлялі скарагаворкі, карысталіся слоўнікамі, успаміналі прыказкі і прымаўкі, чыталі вершы на беларускай мове.    У заключэнні турніру яшчэ раз успомнілі цікавыя факты беларускай мовы і якую роль яна мае для кожнага з нас.

Урок–знаёмства «Падарожжа ў краіну «Роднай мовы» правялі для дзяцей з ДУА «Дзіцячы сад №1 г. Мікашэвічы». Сёння ў нашым свеце налічваецца шмат моў і палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захоўвання і быў абвешчаны Дзень роднай мовы. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, што мова – гэта нацыянальны скарб, што размаўляем мы на «трасянцы», што толькі ў беларускай мове ёсць літара Ў, якой пастаўлены помнік у Полацку.  Бібліятэкар распавядала дзецям пра сімвалы Беларусі, пазнаёміла іх з цікавымі легендамі пра Бусла, Зубра, Кветку васілёк. Удзельнікі пагулялі ў гульні «Адгадай аб’екты па апісанні», «Перакладчык».

20 лютага адбылося свята беларускай кнігі «Беларусь літаратурная».    Вядучая Марыя Хатынюк расказала аб значэнні роднай мовы ў развіцці культуры. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра шляхі станаўлення беларускай мовы, чыталі цудоўныя вершы беларускіх паэтаў аб роднай мове. Гучалі вершы такіх беларускіх паэтаў як Еўдакія Лось, Янка Купала і многіх іншых.  Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі адгадвалі загадкі, рэбусы, складалі прыказкі, перакладалі беларускія словы на рускую мову. Усе прыйшлі да думкі, што нашай мілагучнай мовай мы ўсе павінны ганарыцца і карыстацца ёю ў побыце.

Для вучняў 4 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Мікашэвічы» правялі гульнявую праграму «Ведай і любі родную мову.  У час мерапрыемства ўдзельнікі пачулі і адчулі прыгажосць і мілагучнасць беларускага слова. Загадчык бібліятэкі Таццяна Скабельская расказала аб важным значэнні мовы ў жыцці чалавека, а асабліва роднай мовы, прапанавала паслухаць легенды пра сімвалы нашай краіны. Вучні чыталі вершы Якуба Коласа, Адама Русака, Міколы Маляўка і інш.

Мерапрыемства прайшло з карысцю — дапамагло замацаваць веды дзяцей аб мове, пашырыла слоўнікавы запас і паказала разнастайнасць і багацце роднай мовы.

У сельскіх бібліятэках раёна прайшлі мерапрыемствы да Мiжнароднага дня роднай мовы, а таксама  яны далучыліся да праекта «Кожная пятніца- роднае, свае!» правялі літаратурныя гадзіны: «Размаўляем і чытаем па беларуску», «Беражыце родную мову», «Знай і любі родную мову», «Таямніцы родных слоў», «Мая мова – мая спадчына»  філіялы Бастынская сельская, Бродніцкая сельская бібліятэка-клуб, Сінкевічская сельская бібліятэка, Ракітненская сельская бібліятэка, Радзігераўская сельская бібліятэка і інш.

У філіяле Кажан-Гарадоцкая сельская бібліятэка-клуб прайшло краязнаўчае падарожжа з мясцовым краязнаўцам Васілём Мікалаевічам Туміловічам.     

Для вучняў 3-4 класаў бібліятэкар філіяла Дрэбская сельская бібліятэка-клуб правяла квэст-ігру «Беларуская скарбонка». У ходзе мерапрыемстваў дзеці паказалі не толькі свае веды, але і праявілі кемлівасць. Вучні прадэманстравалі свае веды па беларускай мове, змаглі пераканацца ў прыгажосці і непаўторнасці беларускай мовы. Пераможцы былі ўзнагароджаны памятнымі сувенірамі. Мерапрыемствы выдаліся насычанымі і незвычайнымі.

216 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий