12 ліпеня 2017 года ў клубе “Літаратурная правінцыя” адзначылі юбілей Анастасіі Пратасавіцкай. Анастасія – даўні сябар цэнтральнай раённай бібліятэкі. Аддзелам бібліятэчнага маркетынгу выдадзены тры яе паэтычных зборнікі. Яна актыўная
ўдзельніца бібліятэчных мерапрыемстваў. А яшчэ яна спявае, малюе, займаецца рукадзеллем. Павіншаваць юбіляршу прыйшлі яе сябры, аднадумцы. Было шмат добрых слоў, кветак, падарункаў і, вядома, вершаў і песень. А Марына Міргародская (на фота злева) нават зняла пра Анастаію відыяфільм, які і быў прадстаўлены гасцям.
Дзіўныя людзі – паэты, яны перадаюць убачанае з дапамогай паэтычнага слова і гэтым дапамагаюць нам убачыць свет іншымі вачыма. Гэтыя думкі не раз прыходзілі падчас правядзення юбілейнай імпрэзы.