Юбілей Максіма Танка

17 верасня 2017 года споўнілася 105 гадоў з дня нараджэння Максіма Танка. У бібліятэках раёна з гэтай нагоды праведзены шэраг мерапрыемстваў. Максім Танк – адно з самых яркіх імёнаў у гісторыі беларускай літаратуры. Яго вершы ўражваюць разнастайнасцю

тэм і вобразаў. Таму на паэтычна-музычнай імпрэзе “Я сэрцам пісаў сваю кожную кнігу”, што прайшла  ў Мікашэвіцкай гарадской бібліятэцы, кожны змог знайсці і прачытаць той верш, які больш за ўсё крануў менавіта  яго сэрца. Паэтычную гасцёўню “Майстар паэтычнага слова” арганізавалі бібліятэкары і актыўныя чытачы Сінкевіцкай сельскай бібліятэкі. У Дзятлавіцкай сельскай бібліятэцы школьнікі спаборнічалі ў віктарыне на веданне жыцця і творчасці паэта.

У цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася літаратурная імпрэза “Як шмат мне хочацца сказаць”. Вершы паэта выконвалі вучні старэйшых класаў школ горада. Аўдыёзапісы песен на словы Максіма Танка гучалі ў выкананні знакамітых артыстаў. Аб жыцці і творчасці паэта распавядалі бібліятэкары, а таксама актыўная чытачка бібліятэкі, былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры Алена Пятроўна Галабурда. Алена Пятроўна падзялілася ўспамінамі аб сустрэчы з Максімам Танкам у 1984 годзе, які прыязджаў у Лунінец у якасці кандыдата ў дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР і прадэманстравала кнігу з аўтографам паэта, які яна атрымала падчас сустрэчы.

На заканчэнне агляд кніжнай выставы па творчаці Максіма Танка зрабіла бібліятэкар Ірына Навацкая (на верхнім фота).

264 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий