Андрэй Макаёнак і Лунінеччына

Паважаныя чытачы! Вашай увазе прадстаўлены электронны рэсурс “Андрэй Макаёнак і Лунінеччына”.

Андрэй Макаёнак – знакаміты беларускі драматург, перакладчык і сцэнарыст. З 1959 па 1974 гады пісьменнік неаднаразова наведваў
Лунінеччыну (вёску Любань і яе наваколле), дзе працаваў старшынёй
калгаса “Новае Палессе” яго сябар Уладзімір Сцепчанка.

Прадстаўленыя матэрыялы знаёмяць з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка. Асаблівая ўвага нададзена таму перыяду жыцця, калі Андрэй Макаёнак бываў на Лунінеччыне. Рэсурс змяшчае бібліяграфічныя апісанні і тэксты артыкулаў з кніг, брашур, бюлетэняў, абласных, рэгіянальных і мясцовых перыядычных выданняў, якія расказваюць аб сувязях Андрэя Макаёнка з Лунінеччынай, аб яго сяброўстве з Уладзімірам Сцепчанкам.

Прызначаны  краязнаўцам, настаўнікам, бібліятэкарам, навучэнцам школ і студэнтам, ўсім, хто цікавіцца літаратурным жыццём Лунінецкага краю.