Абрад «Ваджэнне Кусты» у дзіцячай бібліятэцы

10 июня 2025 года ў Лунінецкай цэнтральнай раённай дзіцячай бібліятэцы у рамках Народнага ВідэаКалендара “Сонцазварот” прайшло мерапрыемства, прысвечанае святу Троіца.

У 2025 годзе бібліятэкай рэалізуецца праект, мерапрыемствы якога прысвечаны вуснай народнай творчасці беларусаў, народным святам, звычаям і абрадам. Для дзяцей і падлеткаў праводзяцца вечары народных традыцый, фальклорныя вячоркі і г.д. Агульная мэта мерапрыемстваў – прывіць дзецям цікавасць і павагу да сваіх вытокаў і да нацыянальных асаблівасцей свайго народа, садзейнічаць разуменню непарыўнай сувязі паміж пакаленнямі.

Так, у рамках гэтага праекта прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя святам:  Раство Хрыстова, Калядкі, Стрэчанне, Гуканне вясны, Вялікдзень. З відэаматэрыяламі, падрыхтаванамі падчас мерапрыемстваў, можна пазнаёміцца на ютуб-канале «Лунинецкая центральная библиотека».

На гэты раз вучняў Дрэбскай пачатковай школы запрасілі на прыгожае і старадаўняе народнае свята Троіца. Самай відовішчнай часткай свята з’яўляецца ўнікальны палескі абрад «Ваджэнне Кусты», які пастараліся аднавіць работнікі дзіцячай бібліятэкі і паказаць яго гасцям мерапрыемства.

Асноўнае ў гэтым свяце – абранне «Кусты». Па традыцыі “Кусту” выбіралі жанчыну замужнюю, якая мела дзетак, была добрай гаспадыняй і адукаванай. На гэту ролю падышла бібліятэкар Ірына Рыхцер. “Кусту” вадзілі па вёсцы ў суправаджэнні артыстаў, якія выступалі перад гаспадарамі падворкаў з пажаданнямі шчасця і дабрабыту.

Сустрэча была напоўнена радаснымі эмоцыямі і усмешкамі. Разам за удзельнікамі спявалі народныя традыцыйныя песні, гулялі ў вясёлыя гульні, вадзілі хараводы.

Відэазапіс мерапрыемства таксама будзе размешчаны ​​на ютуб-канале «Лунинецкая центральная библиотека».

77 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий