Акцыя-конкурс «Чалавек прыдумаў кнiгу»

Дзяржаўная установа культуры «Лунінецкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання на працягу года ладзіла акцыю-конкурс «Чалавек прыдумаў кнігу». Акцыя накіравана на выхаванне любові і цікавасці да беларускай культуры, літаратуры, мовы.

Творчыя работы прымаліся па дзвюх намінацыях – літаратурны конкурс (сачыненні, вершы, апавяданні, казкі, эсэ і г.д.) і конкурс выяўленчага мастацтва (малюнак, пано, калаж, вырабы hand-made).

Тэматыка літаратурнага конкурсу: роля кнігі, друкаванага беларускага слова, любоў да беларускай мовы, культуры, літаратуры.

Тэматыка і формы работ на конкурс выяўленчага мастацтва: выявы і макеты кнігі, бібліятэкі, беларускіх першадрукароў і асветнікаў; фота  з любімай кнігай і каментар да яго;  кард-мейкеры (паштоўкі ручной працы) на тэму чытання, друкаванняі г.д.

1 верасня ў цэнтральный раённай бібліятэцы прайшоў літаратурны форум “І вечным застаецца слова”, які і падвёў вынікі конкурсу.

Адбыліся прэзентацыі работ Вадзіма Жылко і Сцяпана Нефідовіча, п’есы “Біблія навучае і аб’ядноўвае” Мікалая Ільючыка. Таццяна Канапацкая вельмі цікава прадставіла выставу “Славім родную зямлю”, правёўшы  паралель паміж літаратарамі Лунінца і горада-пабраціма Палесска Калінінградскай вобласці Расіі. Маладыя артысты гуртка мастацкага слова Язвінскага СДК разам с кіраўніком Галінай Абрамчук агучылі прадстаўлены на конкурс твор літаратурнай пастаноўкай “Святло чароўнага ліхтарыка”, а аб’яднанне “Асновы праваслаўнай культуры” (кіраўнік Ірына Раманчук) —  літаратурнай пастаноўкай “Са славутага Полацка родам”. Таленавітая дзяўчанка Ксенія Андрайчук прачытала свой верш “Храните слово”. Усе яны сталі пераможцамі літаратурнага конкурсу.

У конкурсе выяўленчага мастацтва перамагліі Алена Зінюк, Юлія Брэзіна і Мікашэвіцкая гарадская бібліятэка (загадчык Аксана Маркевіч).

Фінал конкурсу “Чалавек прыдумаў кнігу” атрымаўся цікавым і захапляльным. Усе былі ўзнагароджаны сувенірамі і граматамі ДУК "Лунінецкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма". Дарэчы, школьнікам, якія прынялі ўдзел у акцыі ад газеты “Інформ-прагулка” былі ўручаны прызы ад “ІП”.

15 верасня, у Дзень бібліятэк, адбылася прэзентацыя зборніка, выдадзенага аддзелам бібліятэчнага маркетынгу, у які ўвайшлі творы пераможцаў конкурсу. 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

58 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий