Актыўнае жыццё «Літаратурнай правінцыі»

Клуб “Літаратурная правінцыя”  працягвае актыўную творчую дзейнасць. 25 студзеня адбылося чарговае пасяджэнне клуба ў Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы, а 26 студзеня ўдзельнікі клуба пабывалі на творчых сустрэчах у Баранавіцкім раёне. 

На пасяджэнні ў цэнтральнай бібліятэцы абмеркавалі планы клуба на 2019 год, аб’явілі ўмовы літаратурнага конкурсу “Табе, мой горад, прысвячаю”. Сябры клуба чыталі свае новыя творы, а таксама віншавалі вершамі і песнямі імянінніцу – Марыю Міснікаву.

  

У сустрэчах на баранавіцкай зямлі ўзялі ўдзел сябры клуба Вадзім Жылко (на 1-м злева фота ўнізе), Віктар Пінігін (старшыня клуба, на цэнтральным фота ўнізе), Вольга Грыдзюшка (на 3-м злева фота ўнізе), Лілія Віктарава, Марыя Міснікава, Алена Курыловіч, Надзея Давыдчык разам з загадчыцай аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі Валянцінай Рагалінскай.

Спачатку ў Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліяэтцы імя В.Таўлая яны сустрэліся з сябрамі клуба “Купальскія зоры”. Бібліятэкар Ірына Дрэкоўская пазнаёміла гасцей з гісторыяй Баранавічаў, потым прагучалі творы ў выкананні лунінчан, у тым ліку песні на словы і музыку Андрэя Гурбановіча. У сваю чаргу, баранавіцкія творцы былі прадстаўлены вершамі і песнямі Таццяны Яцук, Раісы Раманчук, Аляксея Белага, Алеся Корнева, Ірыны Здановіч, Ларысы Антонавай, Галіны Бабонавай, Рэгіны Скіпар, Клаўдзіі Трысцень…

Другая сустрэча прайшла ў раённым цэнтры рамёстваў, які месціцца ў вёсцы Русіна (на фота ўверсе). Тут сабраліся супрацоўнікі сельскіх бібліятэк на чале з дырэктарам Баранавіцкай РЦБС Таццянай Лайша, актыўныя чытачы, мясцовыя творцы. Лунінчане выступілі з вершамі і песнямі. Прагучалі таксама песні ў выкананні баранавіцкага барда Аляксандра Лазюка і вершы Кацярыны Палухінай. Гасцям уручылі сувеніры, правялі для іх цікавую экскурсію па музеі цэнтра рамёстваў, запісалі відэаінтэрв’ю.

У час абедзвюх імпрэз гледачы сустракалі нашых землякоў вельмі прыхільна і шчыра.

  

                                                                                                                                                                                                          Фота Віктара Пінігіна

37 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий