Бiблiятэчныя актывiсты

Цікава і насычана праходзіць бібліятэчнае жыццё ў вёсцы Ракітна. А ўсё таму, што вось ўжо болей за 30 гадоў у сельскай бібліятэцы працуе Алена Грыневіч – сапраўдны бібліятэкар, энтузіяст сваёй справы. Алена Сяргееўна змагла аб’яднаць вакол

бібліятэкі людзей неабыякавых, улюблёных у кнігу, жадаючых зрабіць сваё жыццё больш насычаным і цікавым. Бібліятэка стала для жыхароў вёскі месцам, дзе можна рэалізаваць свае культурныя, інтэлектуальныя і духоўныя патрэбы.

Шмат гадоў пры бібліятэцы працуе клуб “Сімфонія кветак”, які аб'яднаў, аматараў кветкаводства. Члены клуба сустракаюцца для таго, каб атрымаць новую інфармацыю аб вырошчванні хатніх і садовых кветак,  падзяліцца асабістым вопытам, проста добра правесці час з цікавымі і захопленымі людзьмі,  пагутарыць з аднадумцамі. Сустрэчы ў клубе разнастайныя па форме і тэматыцы: пазнавальныя падарожжы, майстар-класы, агляды кніжных і часопісных навінак, экалагічныя акцыі, конкурсы. Самыя актыўныя ўдзельнікі клуба – Таццяна Богдан, Іван Ціхарэнка, Людміла Мамантава, Ніна Кочнева (на левым ніжнім фота злева направа). На нядаўнім сакавіцкім пасяджэнни клуба яны арганізавалі  вясновую выставу-прэзентацыю пасадачнага матэрыялу "Кветкавы карагод”.

2017 год – гэта год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Алена Сяргееўна разам з вучнямі старэйшых класаў Ракінтнянскай сярэдняй школы задумалі з нагоды  гэтай падзеі цыкл мерапрыемстваў  пад агульнай назвай “Слава кніжцы беларускай!” пра беларускіх асветнікаў, друкароў, пісьменнікаў, дзеячоў культуры. Першае мерапрыемства цыкла было прысвечана жыццю і дзейнасці Францыска Скарыны. Яго пад кіраўніцтвам бібліятэкара падрыхтавалі бібліятэчныя актывісты Крысціна і Дзяніс Віднікевіч, Вераніка Мамантава (на верхнім фота злева направа).

12 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий