Чарговае пасяджэнне “Паэтычнай глыбінкі”

20 лютага 2025 года ў Мікашэвічскай гарадской бібліятэцы адбылося чарговае паседжанне клуба па інтарэсах “Паэтычная глыбінка”. Літаратурная гасцёўня “Да людзей з любоўю” была прысвечана 90-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

Рыгор Барадулін – беларускі і савецкі паэт і перакладчык. На дадзены момант з’яўляецца апошнім чалавекам, які атрымаў званне “Народны паэт Беларусі”. А ў 2006 г. кандыдатура Барадуліна была сярод намінантаў на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры (за зборнік вершаў “Ксты”).

Удзельнікі мерапрыемства паслухалі расказ вядучай, бібліятэкара Марыі Хатынюк аб асноўных вехах жыцця і творчасці народнага паэта, аб шматгранным таленце Барадуліна як паэта, перакладчыка, словатворца.

На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі вершы “Бацьку”, “Долі інакшай не трэба зямной”, “Неруш”, “Я слаўлю мамы светлае імя”, “Матчыны рукі” і інш.

У канцы мерапрыемства павіншавалі прысутных мужчын с падыходзячым святам абаронцаў Айчыны.

187 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий