20 студзеня 2025 года вядомаму беларускаму паэту і празаіку, публіцысту і сатырыку Анатолю Зэкаву споўнілася 70 гадоў.
З нагоды гэтай падзеі ў Мікашэвіцкай гарадской бібліятэцы адбылося пасяджэнне клуба па інтарэсах “Паэтычная глыбінка”, у рамках якога прайшла літаратурная гадзіна “Пад прыцэлам парадзіста”, прысвечаная 70-годдзю пісьменніка.
Вядучая, бібліятэкар Хатынюк Марыя расказала аб творчасці нашага сучасніка Анатоля Зэкава — пісьменніка, сатырыка — гумарыста. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся пра жыццё і творчую спадчыну Анатоля Мікалаевіча, пачулі пацешныя вершы, адгадвалі мудрагелістыя загадкі на беларускай мове. Пазнаёміліся з выставай прысвечанай пісьменніку і адказвалі на пытанні па яго творчасці.
Удзельнікаў уразіла многажанравасць паэта: вершы, байкі, празаічныя творы, караценькія эпіграмы. Тэматыка творчасці таксама разнабаковая: гэта і вершы аб прыродзе, аб родным краі, і вершы сатырычныя, гумарыстычныя.
Завяршылася мерапрыества чытаннем вясёлых “Сямейных куплетаў” і пародый на вершы іншых пісьменнікаў.
У Бродніцкай сельскай бібліятэцы-клубе, Ракітнянскай і Бастынскай сельскіх бібліятэках прайшлі літаратурныя гадзіны, прасвечаныя 70-годдзю пісьменніка. Удзельнікі мерапрыемстваў даведаліся пра цікавыя факты з жыцця пісьменніка, пазнаёміліся з героямі яго твораў, паслухалі вясёлыя вершы. Актыўна адказвалі на пытанні віктарыны «Узнай рассказ».
Гэтыя мерапрыемствы падарылі ўсім прысутным станоўчыя эмоцыі, заахвоцілі да больш блізкага знаёмства з творчасцю пісьменніка.