Дзень горада і Дзень будаўніка

У Мікашэвіцкай гарадской бібліятэцы 5 жніўня прайшла займальна-пазнавальная праграма «Горад будаўнікоў», прысвечаная Дню горада Мікашэвічы і Дню будаўніка, якія адзначаюцца традыцыйна ў другую нядзелю жніўня.

Мікашэвічы па праву можна назваць горадам будаўнікоў, так як лёс значнай часткі яго жыхароў звязаны з буйнымі прадпрыемствамі будаўнічай сферы, вядомымі далёка за межамі горада — РУВП «Граніт», ААТ «Спецжалезабетон», а так сама Філіял «Будаўнічае упраўленне # 63» ААТ «Будаўнічы трэст # 2». Дзякуючы такім магчымасцям, горад разрастаецца і прыгажэе з кожным годам, з’яўляюцца новыя аб’екты, славутасці, прывабныя для гасцей горада і турыстаў.

Аб гэтым ішла гаворка з ўдзельнікамі мерапрыемства — успаміналі мінулае, параўноўвалі з  сучасным, дзяліліся думкамі і ўражаннямі. Кожны з прысутных у той ці іншай ступені мае дачыненне да будаўніцтва, таму так шчыра гучалі словы падзякі, віншаванні, пажаданні, вершы ў гонар роднага горада і яго будаўнікоў.

Добры настрой удзельнікаў падтрымлівалі вясёлыя конкурсы, тэматычныя віктарыны, пазнавальныя заданні, літаратурныя і песенныя спаборніцтвы.

Тэкст і фота Аксаны Маркевіч

854 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий