Тры Спасы

14 жніўня 2021 года ў Кажан-Гарадоцкай  бібліятэцы-клубе адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Беларусачка”, якое было прысвечана галоўным святам  жніўня – Спасам.

Фальклорныя пасядзелкі “Тры  Спасы – вялікія  праваслаўныя святы” распачала  кіраўнік народнага калектыву «Надзея» Людміла Зіміч, якая распавяла  гісторыю узнікнення гэтых святаў.

  • Першы  Спас – гэта Мядовы Спас або  па народнаму Макавей – свята маку і мёду. У гэтае  свята ў царкве асвяшчаюць не толькі  мёд, але і розныя зёлкі, садовыя кветкі.
  • Другі Спас – гэта Яблычны – свята садавіны. У царкве асвяшчаюць садавіну, пасля чаго дазвалялася ўжо есці яблыкі, грушы, слівы.  Раней  казалі  “Прыйшоў Спас – і лета ад нас”
  • Трэцці Спас – Хлебны або Арэхавы Спас – свята хлябоў. Шмат дзе ўжо  спраўлялі дажынкі – свята  канца жніва.

Удзельнікі  аматарскага аб’яднання “Беларусачка” таксама  падзяліліся  сваімі ведамі аб гэтых святах. Распавялі пра тое, як раней велімі святочна рыхтаваліся да іх і як святкавалі, пра тое, што існуе  вельмі шмат  прыказак пра іх: “Першы і Другі Спас  — бяры рукавіцы ў запас”, “Трэцці Спас – хлеба прыпас”.

Не забылі і пра яшчэ  одно вялікае  народнае і праваслаўнае свята жніўня – Прачыстая (Успленне) — свята ўраджаю і падрыхтоўкі да сяўбы. У гэтае свята гаварылася – “Прыйшла Прачыста – стала поле чыста”. У нашай мясцоваці кажуць “Надышло Успленне – шыхуй насенне”.

Удзельнікі пасяджэння паслухалі выступленне народнага фальклорнага калектыву «Надзея».

Тэкст і фота Л. Германовіч

78 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий