Дзень народнага адзінства

17 верасня Беларусь адзначыла Дзень народнага адзінства. Бібліятэкі Лунінецкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы арганізавалі да свята кніжныя выставы, правялі інфармацыйныя гадзіны, гістарычныя экскурсы, патрыятычныя ўрокі.

Цэнтральная раённая бібліятэка прыняла ўдзел у гарадскім свяце на галоўнай плошчы Лунінца. Лунінчане і госці горада маглі пазнаёміцца ​​з прадстаўленай на кніжных выставах літаратурай аб суверэннай Беларусі, яе гісторыі, дасягненнях у эканоміцы і сацыяльнай сферы. А ў сценах самой бібліятэкі прайшоў гістарычны экскурс «Гэтай сіле імя ёсць – Беларусь». На мерапрыемства прыйшлі навучэнцы 8 класа СШ №1. Дзецям расказалі пра гісторыю свята, пра падзею, якая адбылася 17 верасня 1939 года і якая дала нагоду лічыць гэты дзень Днём уз’яднання Беларусі і беларусаў. Потым школьнікі адказвалі на пытанні віктарыны «Што мы ведаем пра Беларусь», а ў завяршэнне паглядзелі відэафільм «Сучасная Беларусь».

У Мікашэвіцкай гарадской бібліятэцы прайшла інфармацыйная гадзіна «Беларусь у маім сэрцы». Гаворка вялася аб тым, што хоць само свята ў календары з’явілася нядаўна, але дата 17 верасня ўжо даўно ўвайшла ў гісторыю нашай краіны ўвогуле і горада Мікашэвічы ў прыватнасці. Сярод вуліц горада ёсць вуліца, якая носіць назву «17 верасня». З цікавасцю слухалі ўдзельнікі мерапрыемства аповед пра падзеі гістарычнага мінулага Мікашэвіч, бо амаль усе прысутныя не з’яўляюцца ўраджэнцамі гэтых мясцін, а прыехалі ў свой час з іншых куточкаў Беларусі і розных рэспублік былога СССР. Усіх  аб’яднала Беларусь, яе прыгожыя краявіды, добразычлівыя людзі,  і  менавіта Беларусь займае значнае месца ў сэрцы кожнага.

Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню народнага адзінства, прайшлі і ў іншых бібліятэках.

Гульня-падарожжа «Мая Радзіма — Беларусь» (Мікашэвіцкая дзіцячая бібліятэка), тэматычныя выставы «Адзін народ — адна краіна» (Дзятлавіцкая сельская бібліятэка), «Адзінства — наша сіла» (Міжлеская сельская бібліятэка)
Кніжна-ілюстраваныя экспазіцыі (Вялікачучавіцкая, Палеская сельскія бібліятэкі), конкурс дзіцячага малюнку (Чырвонавольская сельская бібліятэка)
138 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий