11 лістапада 2022 года з нагоды 140-годдзя з дня нараджэння класіка нацыянальнай літаратуры Якуба Коласа ў г. Ганцавічы адбыліся літаратурныя чытанні “Якуб Колас: нашчадкам памяць зберагаць”, у якіх бралі ўдзел прадстаўнікі Лунінеччыны.
Удзел у чытаннях прынялі таксама праўнучка пісьменніка Васіліна Міцкевіч, дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ірына Мацяс, паэт Аляксей Галаскок, дырэктар Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Алена Стрыжэвіч, госці з Пінска, Баранавіч.
Лунінеччыну прадстаўлялі дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Лунінецкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сітстэма” Алена Кішкевіч, намеснік дырэктара Вольга Вашкевіч, сябар Лунінецкага краязнаўчага таварыства Мікалай Туміловіч, які выступіў з дакладам “Малазнаёмыя старонкі жыцця Якуба Коласа на Лунінеччыне”.
Удзельнікі чытанняў усклалі кветкі да помніка Я.Коласу ў Ганцавічах і памятнага знака на месцы старой школы ў Люсіна, дзе настаўнічаў пісьменнік, наведалі музей Я.Коласа ў Люсінскай СШ, пасадзілі дубовую алею ў гонар 140-годдзя Якуба Коласа.