Конкурсы, падарожжы, вандроўкi

Багатым  на падзеі выдаўся апошні тыдзень лютага ў Мікашэвіцкай дзіцячай бібліятэцы. Міжнароднаму дню роднай мовы была прысвечана  "Вандроўка ў родную мову". Дзеці прымалі ўдзел у конкурсе на лепшага знаўцу прыказак і прымавак, адгадвалі

беларускія народныя загадкі пра хатніх і дзікіх жывёл, жартоўныя загадкі, разгадвалі рэбусы. Напярэдадні 23 лютага  ў бібліятэцы прайшло мерапрыемства пад назвай “Мы – будучыя абаронцы Айчыны”.  Яго ўдзельнікамі сталі навучэнцы прававых класаў СШ№2. Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй стварэння свята. Хлопчыкі  паказалі сцэнку  "Будзем у арміі служыць".  Дзяўчынкі павіншавалі хлопчыкаў прыгожымі вершамі і пажадалі перамогі ў конкурснай праграме. Затым хлопцы двух класаў падзяліліся на каманды "Рыцары" і "Джэнтэльмены". Каманды спаборнічалі ў шматлікіх конкурсах:  "Данясі снарад", "Шыфроўка", “Юны лётчык”, конкурсе кемлівых, конкурсе капітанаў і іншых. Усе праявілі сябе смелымі, спрытнымі, моцнымі, кемлівым.

Чарговая сустрэча ў экалагічным клубе "Матылёк" называлася “Зямля твая і мая”. Удзельнікі сустрэчы здзейснілі падарожжа ў Экацарства. У ходзе падарожжа яны зрабілі “прыпынкі “ на найбольш значных экалагічных праблемах: знішчэнне жывёл, забруджванне навакольнага асяроддзя, забруджванне вады, кіслотныя дажджы і г.д. Каб больш глыбока ўнікнуць у  кожную экалагічную праблему,  школьнікі  ўдзельнічалі ў інсцэніроўцы казак на экалагічны лад у ролі казачных герояў: Чырвоная Шапачка, Ліса Аліса, Кот Базіліо, Сястрыца Алёнушка, Братка Іванка, Дзед, Дзяўчынка Жэня і Каркуша. У канцы падарожжа бібліятэкар Міхнавец Іна Віктараўна нагадала правілы аховы прыроды.

 

37 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий