Лунінецкія клубніцы-2017

24 чэрвеня 2017 года ў аграгарадку Дварэц Лунінецкаяга раёна адбудзецца V раённае свята “Лунінецкія клубніцы”. Напярэдадні свята сярод бібліятэк раёна праходзіць конкурс на лепшае афармленне бібліятэчнага кутка “Цуда-ягада”.

Пры падвядзенні вынікаў конкурсу будзе ўлічывцца:
змястоўнасць, інфармацыйная насычанасць, актуальнасць тэматыкі размешчаных у кутках кніжных і творчых выстаў, стэндаў і г.д .,
разнастайнасць прадстаўленага матэрыялу (кнігі, перыядычныя выданні, ілюстрацыі, фота, малюнкі, тэматычныя папкі, творчыя працы з розных матэрыялаў),
мастацкае афармленне кутка, яго гарманічнае выкарыстанне ў інтэр'еры бібліятэкі,
арыгінальнасць формы і падачы матэрыялу.

Запрашаем бібліятэкараў і чытачоў бібліятэк прыняць таксама ўдзел у конкурсах малюнкаў, мастацкіх вырабаў  і  літаратурнх твораў (вершаў, баек, казак, апавяданняў і г.д.) на “клубнічную” тэматыку, якія аб’явіў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Свае працы дасылайце на адрас: г. Лунінец, пл. Леніна, 12, арганізацыйна-метадычны цэнтр культуры, або вул. Фрунзэ,12, цэнтральтная раённая бібліятэка. Літаратурныя творы можна дасылаць па электроннай пошце:  lncrb@brest.by  або luninecromc@mail.ru

Падвядзенне вынікаў конкурсаў і ўзнагароджванне пераможцаў адбудуцца 24 чэрвеня 2017 г. у аграгарадку Дварэц на раённым свяце “Лунінецкія клубніцы”.

 

32 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий