Новая кніга Людмілы Хмялеўскай

26 снежня 2017 года ў цэнтральнай раённай бібліятэцы на чарговым пасяджэнні  клуба “Літаратурная правінцыя” Людміла Хмялеўская прадставіла сваю новую кнігу прозы “Азіраючыся навокал”, выдадзеную Брэсцкай тыпаграфіей.

Хмялеўская Людміла Васільеўна  —  журналіст, літаратар, літаратурны крытык. Нарадзілася ў 1978 годзе ў Лунінцы. Скончыла літаратурны інстытут ім. А. М. Горкага (г. Масква). Працуе ў рэгіянальнай газеце «Информ-прогулка» карэспандэнтам і відэографам. Друкавалася ў шэрагу літаратурных альманахаў і часопісаў. Выдала кнігу эсэ «Адлюстраванне» (2015) і кнігі прозы «Іронія быцця» (2016), «Азіраючыся навакол» (2017). Сябра ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Лаўрэат міжнароднага конкурсу Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб'яднаныя мас-медыя» у намінацыях «Культура» (2014), «Журналісцкае раследаванне» (2015 – 2016), «Фотарэпартаж» (2016).

На святочным пасяджэнні клуба (дарэчы, у гэты дзень Людміла святкаваля свой дзень нараджэння) гучалі вершы, песні, было шмат кветак і падарункаў. Цёплыя словы віншавання прагучалі і з вуснаў загадчыцы аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі Валянціны Рагалінскай (1-е фота злева). Сама Людміла, акрамя таго, что прадставіла новую кнігу, таксама чытала свае новыя і ўжо палюбіўшыеся вершы, выконвала песні. А яшчэ ўсіх уразіла з густам зробленая відэапрэзентацыя, у якой яна распавяла пра сваю творчасць і якая была прадэманстравана падчас мерапрыемства.

Фота В.Пінігіна, Т.Карпуковіч

87 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий