6 лістапада выхаванцы Цэнтра дзіцячай творчасці разам з кіраўніком гуртка Аленай Кіслюк наведалі Мікашэвіцкую дзіцячую бібліятэку, дзе для іх была арганізавана “экскурсія” па славутых мясцінах Мікашэвічаў. Дзеці пазнаўміліся з выставай
“Зямля, дзе ўтульна сэрцу”, прымеркаванай да Году малой радзімы.Выстава складаецца з наступных раздзелаў: “Усяму пачатак тут, у краі родным”, “Гэты горад нам вечна любіць”, “Палессе мае Лунінецкае”, “І сэрцу мілая старонка”, “Жамчужыны беларускай прыроды”. Бібліятэкары правялі для рабят падрабязны агляд літататуры, што прадстаўлена на выставе, пазнаёмілі з гісторыяй-легендай ўзнікнення горада Мікашэвічы, расказалі пра тое, што сімвалізуе герб горада. Размова таксама ішла пра развіццё іфрастуктуры горада, яго культуру і прыроду. Яшчэ дзецям быў прадэманстраваны "Летапіс дзіцячай бібліятэкі" і фотаальбом "Мікашэвічы". А закончылася “экскурсія” віктарынай на веданне славутасцяў Рэспублікі Беларусь.
Мікашэвіцкая гарадская дзіцячая бібліятэка запрашае юных жыхароў горада на свае мерапрыемствы, якія праходзяць у бібліятэцы штотыдзень, а бывае, што і часцей. Сачыце за аб'явамі!