23 жніўня 2022 года ў Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў паэтычны вечар “З вершам па жыцці”, прысвечаны 105-й гадавіне з дня нараджэння Пімена Панчанкі.
Бібліёграф Таццяна Ванюк пазнаёміла прысутных з жыццёвым шляхам і творчай дзейнасцю паэта. Шматгранная паэтычная творчасць П. Панчанкі знайшла адлюстраванне ў болей чым 30-ці зборніках. Творчасць паэта вызначаецца вялікай разнастайнасцю тэм, якія закранаюць самыя розныя бакі паўсядзённага жыцця. Вершы П. Панчанкі прасякнуты любоўю да чалавека, роднага краю. Нямала радкоў прысвяціў паэт роднай мове, прыгажосці і духоўнай вартасці беларускага слова.
Вершы Пімена Панчанкі “Краіна мая, радасць мая” і “Кажуць мова мая аджывае” прагучалі ў выкананні Надзеі Аляшкевіч і Валерыі Аляшкевіч.
Прысутныя таксама пазнаёміліся з кніжнай выставай “Краіна мая — радасць мая”.
Тэкст і фота Т.Ванюк