Летась фальклорна-этнаграфічнаму гурту “Надзея” з вёскі Кажан-Гарадок споўнілася сорак гадоў. А днямі калектыў чарговы раз пацвердзіў высокае званне “народны”, якое носіць на працягу двух дзесяцігоддзяў.
Камісія з абласнога цэнтра зноў ацаніла выступленне самадзейных артыстаў на выдатна. Удзельнікі гурта не толькі захоўваюць і спяваюць песні, якія спявалі іх маці і бабулі, але і праводзяць народныя абрады, характэрныя для Кажан-Гарадка и яго наваколіц. А яшчэ сёлета калектыў змяніў “прапіску”. У Кажан-Гарадку на базе дома культуры і бібліятэкі ўтварылася ўстанова культуры новага тыпу – Кажан-Гарадоцкая сельская бібліятэка-клуб, пры якой і працуе зараз гурт “Надзея”. У новым статусе калектыў ужо наведаў з канцэртам Сітніцкую сельскую бібліятэку-клуб. У далейшых планах выканаўцаў – пашырэнне канцэртнай дзейнасці, удзел у шэрагу конкурсаў і фестываляў.