Сустрэча з пiсьменнiкамі

Лунінецкую цэнтральную раённую бібліятэку наведалі пісьменнік Сяргей Трахімёнак (на фота 1-шы злева) і паэт Іна Фралова (на фота  5-я злева). Сябра саюзаў пісьменнікаў Расіі і Беларусі, сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі Сяргей Аляксандравіч Трахімёнак не першы раз у Лунінцы. Ён ужо двойчы сустракаўся з чытачамі цэнтральнай бібліятэкі. Яго кнігі, асабліва дэтэктывы, карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў лунінецкіх чытачоў. А вось Іна Мікалаеўна Фралова, паэт і перакладчык, першы раз у Лунінцы. 

Лунінецкай бібліятэцы яна падарыла сваю новую кнігу – паэтычны зборнік “Белы бераг”. Вершы Іны Мікалаеўны глыбока лірычныя, напісаныя ў традыцыях беларускай і рускай паэзіі, і, тым не меней, вельмі сугучныя часу цяперашняму.

31 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий