Свята Купалле

Кожнае лета, у ноч з 6 на 7 ліпеня, беларусы адзначаюць Купалле — прыгожае старажытнае свята. Ні адно беларускае свята не суправаджаецца такой вялікай колькасцю чароўных паданняў і легенд. I менавіта ў Беларусі захавалася большасць купальскіх традыцый, а свята заўсёды адзначаецца з размахам.

Святкавалі Купалле і ў бібліятэках Лунінецкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Так, у Азярніцкай сельскай бібліятэцы-клубе адбыўся літаратурна-музычны вечар “У ноч на Івана Купалу”. Удзельнікі мерапраемства акунуліся ў сапраўдную купальскую казку з песнямі, танцамі, карагодамі, гульнямі, жартамі. Пачала святкаванне загадчык бібліятэкі-клуба Наталля Бярозка, якая пазнаёміла з гісторыяй свята. Усе прысутныя ахвотна бралі ўдзел у віктарыне пра лекавыя травы, у конкурсе пляцення вянкоў з кветак, у песенным конкурсе і конкурсе па пошуку папараць-кветкі. Самаму актыўнаму ўдзельніку свята прадставілася права распаліць купальскі агонь. Вечар завяршыўся святочнай дыскатэкай.

У Мікашэвіцкай гарадской бібліятэцы для дзяцей правялі купальскія забавы “Як шукалі ў лётку папраць кветку”. Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята Івана Купала. Успомнілі аб традыцыях і абрадах гэтага дня, аб трох яго складаючых – агні, вадзе і траве. Яшчэ даведаліся аб цудадзейнай сіле раслін у гэты дзень. Дзеці адгадвалі загадкі аб раслінах, вадзілі карагод і гулялі ў забытыя гульні «Бабкі-Ёжкіна мяцёлка», «Зара – зарніца».

Беларускае Купалле натхняе творцаў на стварэнне песень, вершаў, казак, карцін і скульптурных твораў. Народны паэт Беларусі Янка Купала ўзяў псеўданім па назве святочнай ночы, у якую нарадзіўся. У бібліятэках раёна былі аформлены тэматычныя выставы да дня нараджэння Янкі Купалы: “Мы нарадзіліся з ім пад адным сонейкам – беларускім” (Любачынская с.б.), “Пясняр беларускай душы” (Лунінская с.б.), “Завуся я толькі –Янка Купала” (Межлеская с.б.) і г.д.

99 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий