14 чэрвеня 2025 года ў аг. Крошын (Баранавіцкі раён) адбылося адкрытае рэгіянальнае свята кавальства «Крашынскі перазвон». Удзел у ім прынялі Ірына Аляксандраўна Лецка, дырэктар ДзУК “Лунінецкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», і удзельнікі народнай літаратурна-паэтычнай студыі “Литературная провинция”, якая працуе пры цэнтральнай раённай бібліятэцы.
На “Бібліятэчным падворку”, які арганізавалі супрацоўнікі Баранавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, літаратары Лунінеччыны Віктар Пінігін, Вялянціна Трухнова, Анастасія Пратасавіцкая і Галіна Абрамчук прадставілі сваю творчасць гасцям свята.
ДзУК “Лунінецкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” адзначана Падзякай за папулярызацыю беларускай літаратуры, выхаванне любові і павагі да роднага слова і ўдзел у рабоце пляцоўкі “Біліятэчны падворак” у рамках свята “Крашынскі перазвон”. Усе удзельнікі студыі таксама былі адзначаны Падзякамі за выступленне на “Бібліятэчным падворку”.

Фота В. Пінігіна