Удзел у свяце, прысвечаным 85-годдзю Ганцавіцкага раёна

5 ліпеня прадстаўнікі Лунінецкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы прынялі ўдзел у літаратурным фэсце “Заранкі над Цною”, прысвечаны 85-годдзю ўтварэння Ганцавіцкага раёна.

У рамках правядзення раённага свята да 85-годдзя з часу стварэння Ганцавіцкага раёна, цэнтральная раённая бібліятэка імя В.Ф. Праскурава арганізавала бібліятэчную пляцоўку “Ганцавічы – горад чытаючых людзей”.

Лунінеччыну прадставілі Ірына Аляксандраўна Лецка, дырэктар ДзУК “Лунінецкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», старшыня народнай літаратурна-паэтычнай студыі “Литературная провинция”  Віктар Пінігін і яе ўдзельнікі Валянціна Трухнова, Галіна Сыціна, Галіна Брэзіна і Галіна Абрамчук.

Лунінецкія літаратары дзяліліся сваёй творчасцю з гасцямі свята. Ірына Аляксандраўна расказала аб дзейнасці студыі. Вельмі цікава ўсіх удзельнікаў студыі прадставіла Валянціна Трухнова. Яна напісала невялікія вершы аб кожным літаратары. Унучкі Віктара Андрэевіча прадставілі гасцям танец.

Падзякамі і падарункамі былі адзначаны Ірына Аляксандраўна і ўсе ўдзельнікі “Литературной провинции”.

28 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий