Спасаўскія пасядзелкі

Месяц жнівень багаты не толькі на ўраджай, але і на святы. Аб’яднаць усё разам вырашылі бібліятэкары Мікашэвіцкай гарадской бібліятэкі і правялі тэматычную краязнаўчую сустрэчу «Спасаўскія пасядзелкі». Вяла мерапрыемства загадчыцы бібліятэкі Аксана Маркевіч.

Яна зачытала замалёўку вядомага краязнаўцы Сцяпана Нефідовіча «Тры Спасы» пра тое, як адзначалі святы на Палессі, а ўдзельнікі сустрэчы падзяліліся сваімі ўспамінамі пра звычаі і прыкметы на Яблычны Спас, а таксама  рэцэптамі смачных спасаўскіх страў. Было шмат цікавай і карыснай інфармацыі, дзейнічала выстава «Огородные рассыпушки», якую прысутныя стварылі самі з раслін уласнага падворка. Прайшло некалькі конкурсаў, «агародная віктарына», гучалі гумарыстычныя творы розных аўтараў. Новымі вершамі парадавала ўдзельніца клуба «Паэтычная глыбінка» Анастасія Глушань. Завяршылася мерапрыемства ўручэннем прызоў і традыцыйным чаяваннем.

19 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий