Патрыятычнае выхаванне моладзі ў бібліятэках

З мэтай патрыятычнага выхавання і далучэння падрастаючага пакалення да вытокаў нацыянальнай культуры ў бібліятэках Лунінецкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы праходзіць мноства мерапрыемстваў.

27 красавіка 2023 года ў Кажан-Гарадоцкай сельскай бібліятэцы-клубе для вучняў 8 класа адбылася фальклорна-пазнавальная гадзіна “Спадчына маіх продкаў”.

Загадчык бібліятэкі-клуба Людміла Германовіч разказала пра культурную і духоўную спадчыну Беларусі, пра мясцовых тэленавітых людзей, якія ўнеслі свой уклад у культурнае развіццё краіны. Вучні даведаліся аб помніках вёскі Кажан-Гарадок, якія маюць гісторыка-культурную каштоўнасць рэспубліканскага значэння і ахоўваюцца дзяржавай.

Удзельнікі  фальклорна-этнаграфічнага калектыву “Надзея”, які дзейнічае пры Кажан-Гарадоцкай бібліятэцы-клубе, распавялі пра мясцовыя абрады і звычаі, якія захаваліся на кажан-гарадоцкай зямлі і з’яўляюцца гонарам нашага краю. З  задавальненнем  прадстаўнікі маладога пакалення слухалі  народныя песні  ў выкананні  калектыва.

Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Сяло маё цудоўнае на беразе ракі”.

smart

У Мікашэвіцкай гарадской бібліятэцы ў завочнае падарожжа па гістарычных мясцінах Беларусі «Беларусь у маім сэрцы…» адправіліся навучэнцы 8 «Б» класа сярэдняй школы №1.

Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з гістарычнымі і культурнымі помнікамі нашай Радзімы, здзейснілі віртуальнае падарожжа па Брэсцкай крэпасці, Бабруйскай крэпасці, Белавежскай пушчы, Мірскім замку, Сафійскім саборы і г.д. З асаблівай цікавасцю навучэнцы адказвалі на пытанні віктарыны «Мая Беларусь». На станцыі «Беларусь пад сонцам стагоддзя» угадвалі па прадстаўленай інфармацыі людзей, якія нарадзіліся ў Беларусі і ўславілі нашу краіну, на станцыі «Культурная спадчына» –выконвалі шэраг заданняў, звязаных з тэмай культурнай спадчыны нашай краіны.

Выхаванне пачуцця патрыятызму, любові да сваёй Радзімы, гонару за сваю краіну пачынаецца з вывучэння гісторыі і культуры свайго краю. Уразумеўшы непарыўную сувязь, адзінства гісторыі сваёй вёскі, горада, краю, сям’і, школы з жыццём нашай краіны, дзеці будуць ведаць і паважаць свае карані, культуру, традыцыі, звычаі сваёй роднай краіны.

141 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий