115 гадоў з дня нараджэння Петруся Броўкі

25 чэрвеня 2020 года спаўняецца 115 гадоў дня нараджэння Петруся Броўкі, творчасць якога добра вядома нам яшчэ са школьных гадоў. Здаецца, што нават тыя, хто дрэнна вучыўся ў школе, здольныя працытаваць яго верш «Пахне чабор».

Творчасць Петруся Броўкі — паэтычны летапіс народнага жыцця. Яго паэзія мае свой голас, сваю меладычнаю моўную аснову. Найбольш светлыя і шчырыя вершы прысвечаны роднай зямлі, чароўнаму кутку на Полаччыне.

Лунінецкая цэнтральная раённая бібліятэка прапануе бліжэй пазнаёміцца з жыццём і творчасцю беларускага класіка і запрашае ў літаратурнае падарожжа «Голас сэрца».

 

1 096 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий