15 ліпеня 2020 года спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка Уладзіміра Мікалаевіча Дубоўкі (1900–1976), які па праву лічыцца адным з заснавальнікаў беларускай літаратуры.
Постаць Уладзіміра Дубоўкі авеяна легендамі і яркай славай паэта-наватара і паэта-грамадзяніна. Дзякуючы свайму таленту, паэтычнай адметнасці ён зрабіў каштоўны ўнёсак у скарбніцу нацыянальнай культуры, узбагаціў беларускую літаратуру яркімі паэтычнымі вобразамі.
Прапануем адправіцца ў літаратурнае падарожжа па жыцці і творчасці Уладзіміра Дубоўкі, якое падрыхдавалі супрацоўнікі Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
1 508 просмотров