4 верасня 2022 года — Дзень беларускага пісьменства

Да Дня беларускага пісьменства, які сёлета адзначаецца 4 верасня, у Лунінецкай цэнтральнай раеннай бібліятэцы прайшла асветніцкая гадзіна «Адкуль пісьменства прыйшло».

Вучні 8-х класаў Лунінецкай СШ №1 пазнаёміліся са старонкамі жыцця і дзейнасці беларускіх асветнікаў Кірылы Тураўскага, Еўфрасінні Полацкай, Сімяона Буднага, Францыска Скарыны, даведаліся пра іх ролю ў культурна-асветніцкім жыцці ўсходняга славянства. Падчас мерапрыемства прысутным быў прадэманстраваны відэаролік «Вялікі сын Беларусі — Францыск Скарына». На заканчэнне была праведзена віктарына на веданне гісторыі беларускага пісьменства.

У Лунінскай сельскай бібліятэцы прайшла інфармацыйна-пазнавальная гадзіна “Вандроўка ў родную мову”. Да ўвагі чытачоў была прапанавана кніжная выстава “Роднай мовы пералівы”. Вядучая  пазнаёміла прысутных з гісторыяй як самога свята, так і гісторыяй беларускага пісьменства ад вытокаў да нашых дзён. Успомнілі выдатных прадстаўнікоў нашай краіны, іх творчасць, значэнне іх дзейнасці.

Удзельнікам мерапрыемства, а гэта был вучні 5-7 класаў, прыйшлася да спадобы віктарына, якая праходзіла ў выглядзе конкурсаў:  “Пісьмовыя крыніцы”, “Моўная скарбонка”, “Пагуляем ў перакладчыкаў”, конкурс “Літаратурны”, “Традыцыі і звычаі” і іншыя.

Заключны конкурс, “Мы – пісьменнікі”, паказаў, што мерапрыемства дапамагло ўдзельнікам далучыцца да скарбніцы беларускай мовы і лепш зразумець  яе прыгажосць і мілагучнасць.

Выставы і агляды літаратуры, асветніцкія гадзіны, літаратурныя вандроўкі, гістарычныя экскурсы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства, адбыліся і ў іншых бібліятэках Лунінецкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Бібліятэкары знаёмілі сваіх чытачоў з гісторыяй ўзнікнення кнігі, жыццём і дзейнасцю выдатных асветнікаў, новымі цікавымі беларускімі выданнямі.

88 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий