70 гадоў з дня нараджэння М. Калінковіча

18 снежня 2020 года ў Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы адзначылі 70 гадоў з дня нараджэння пісьменніка, журналіста, публіцыста, крытыка, краязнаўцы Мікалая Калінковіча (1950 – 1990), помнік якому ўзведзены ля ўвахода ў бібліятэку.

М. Калінковіч – аўтар кніг “Лунинец”, “Палескіе дні Аляксандра Блока”,  “Не обрывается земная связь” (1982), “Имя моё – Свобода” (1984), “Не должен неизвестным быть солдат” (1989) і інш. Шмат сіл і энергіі ён аддаў адкрыццю краязнаўчага музея ў Лунінцы. З 1978 года М. Калінковіч – супрацоўнік органаў дзяржаўнай бяспекі. Але нас ён цікавіць перш за ўсё як літаратар і краязнаўца. Мікалай Калінковіч быў першым лунінчанінам, які паставіў краязнаўства на навуковую аснову. Яго нарыс «Лунінец» быў першым вопытам падобных публікацый. Прапануем вашай увазе літартарны партрэт М.Калінковіча, створаны супрацоўнікамі Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

1 059 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий