Свята “Зажынкі”

20 ліпеня 2023 года зажыначны абрад правялі супрацоўнікі Кажан-Гарадоцкай сельскай бібліятэкі-клуба. Суправаджалі гэтае прыгожае дзейства песні ў выкананні народнага фальклорна-этнаграфічнага калектыва “Надзея”, які працуе пры бібліятэцы-клубе.

На мірную працу ўсіх удзельнікаў свята блаславіў настаяцель Свята-Мікалаеўскага храма (в. Кажан-Гарадок) пратаіерэй Дзмітрый Грыб. Падчас праведзенага малебна ён асвяціў палетак і тэхніку.

Падзякаваць аграрыям за прафесіяналізм і руплівасць прыехаў старшыня Лунінецкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Івановіч Гапон і старшыня Лунінецкай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Вольга Уладзіміраўна Ермалёнак.

Над полем загучалі жніўныя песні, па добрай традыцыі жанчыны ў нацыянальных касцюмах сярпамі зжалі першы сноп і ўручылі яго галоўнаму гаспадару гэтай зямлі – дырэктару камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Гарадоцкі» Сяргею Аркадзьевічу Дубляніну. Сяргей Аркадзьевіч пажадаў працаўнікам поспехаў на жніве.

З добрым настроем пачалася ўборка хлеба, а такое свята натхніла камбайнераў на шчырую працу.

45 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий