Да 100-годдзя Івана Шамякіна

30 студзеня 2021 года спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Івана Пятровіча Шамякіна. Імя народнага пісьменніка добра ведаюць і любяць чытачы. Яго кнігі прасякнуты дабрынёй і любоўю да чалавека.

У творчай спадчыне Івана Шамякіна – 12 раманаў, 26 аповесцей, 10 п’ес, дзясяткі апавяданняў, вялікая колькасць артыкулаў, дзённікаў. Сёння яны ўключаны ў 23 томы сабранняў твораў пісьменніка. Многія яго творы экранізаваны: «Глыбокая плынь», «Вазьму твой боль», «Трывожнае шчасце» і нш.

Да юбілею знакамітага беларускага пісьменніка бібліятэкамі Лунінецкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы арганізаваны шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх – кніжныя выставы, літаратурныя гадзіны, агляды творчасці. Прапануем вашай увазе некалькі анлайн-праектаў, прысвечаных юбілею народнага пісьменніка.

Мікашэвіцкая гарадская бібліятэка падрыхтавала тэст па творчасці І.Шамякіна і займальную гульню, у ходзе якой трэба з дапамогай пазлаў скласці ілюстрацыю да рамана «Сэрца на далоні».

Мікашэвіцкая бібліятэка таксама прапануе відэасюжэт «Самы сучасны пісьменнік».

Літаратурнае анлайн-падарожжа да 100-годдзя з дня нараджэння І. Шамякіна падрыхтавала і Лунінецкая цэнтральная раённая бібліятэка.

Усе анлайн-праекты глядзіце на нашам ютуб-канале!

1 639 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий