Да 150-годдзя з дня нараджэння Цёткі

14 ліпеня ў філіяле Мікашэвіцкая гарадская бібліятэка прайшла літаратурная гадзіна «У госці да Алаізы», прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння першай беларускай пісьменніцы-жанчыны Алаізы Пашкевіч, больш вядомай нам як Цётка.

Глыбока сімвалічна, што такая круглая дата з дня нараджэння вядомай беларускай паэткі адзначаецца ў Год беларускай жанчыны, таму што менавіта Цётка – адна з першых і самых яркіх зорак жаночай беларускай паэзіі, якая вучыла і вучыць любіць сваю Радзіму, шанаваць сваю мову і ганарыцца сваімі вытокамі. І ў наш час яркая зорка таленту Алаізы Пашкевіч прадаўжае свяціць, нагадваючы пра каштоўнасць беларускага слова.

Вядучая мерапрыемства, бібліятэкар Марыя Хатынюк расказала ўдзельнікам мерапрыемства, сярод якіх былі карыстальнікі паслугамі філіяла «Лунінецкага ТЦСАН» у г. Мікашэвічы, аб неверагодных фактах жыцця Алаізы Пашкевіч, аб цяжкасцях, якія чакалі яе на жыццевым шляху, аб яе палымяным сэрцы, якое любіла бацькаўшчыну, народ, родную мову.

Удзельнікі чыталі такія вершы Цеткі такія як «Вера беларуса», «Мае думкі», «Мора», якія маюць рэвалюцыйны напрамак, а таксама лірычныя вершы » Мой сад», «Лес» і іншыя.

Мерапрыемства садзейнічала паглыбленню ў творчасць беларускай паэткі, дзеяча беларускага адраджэння пачатку XX стагоддзя, які зрабіў невымерны ўклад у развіццё і папулярызацыю роднай мовы, у асэнсаванне нацыянальнай ідэнтычнасці.

23 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий