27 жніўня 2026 года да 90-годдзя з дня нараджэння выдатнага беларускага паэта, перакладчыка і дзяржаўнага дзеяча Генадзя Бураўкіна ў Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы ім. М. Калінковіча адбылося чарговае паседжанне народнай літаратурна-паэтычнай студыі “Літаратурная правінцыя”.
Генадзь Бураўкін – паэт, журналіст, дыпламат, адзін з яркіх і самабытных прадстаўнікоў пасляваеннага пакалення. З імем Г. Бураўкіна звязаны выдатныя здабыткі беларускай паэзіі, глыбокае веданне жыцця, разуменне душы чалавека працы, захапленне багаццямі роднай мовы. Генадзь Мікалаевіч пакінуў вялікую спадчыну як у беларускай і сусветнай літаратуры, так і ў кінематографе, тэле- і радыёвяшчанні, журналістыцы, дыпламатыі і многіх іншых сферах.
Супрацоўнікі бібліятэкі распавядалі біяграфію пісьменніка і правялі агляд твораў юбіляра.
У выкананні удзельнікі студыі прагучалі знакавыя творы аўтара: вершы “Край мой…”,“Брэсту”, “Чарнобыль”, “Удзячны лёсу…” і знакамітая “Калыханка”.
У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся не толькі творчыя асаблівасці паэтыкі Бураўкіна, але і яго ўклад у развіццё нацыянальнай літаратуры.