Дзень беларускага пісьменства

Штогод у першую нядзелю верасня Беларусь адзначае Дзень беларускага пісьменства. Гэта свята – увасабленне адзінства друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа. Цікавыя пазнавальныя мерапрыемствы да свята падрыхтавалі бібліятэкі ДУК “Лунінецкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.

Цэнтральная раённая бібліятэка запрасіла вучняў 9 класаў сярэдняй школы №1 на мерапрыемства “Пісьменства, кнігадрукаванне, мова: гісторыя і шлях”. Пад час мерапрыемства школьнікі даведаліся аб узнікненні пісьменства і кнігадрукавання на Беларусі, пазнаёміліся са славутымі беларускімі першадрукарамі і асветнікамі: Кірылам Тураўскім, Еўфрасінняй Полацкай, Францішкам Скарынай, Сымонам Будным. Таксама вучням быў прадэманстраваны дакументальны фільм аб жыцці і дзейнасці Францыска Скарыны.

Галоўны бібліёграф Інна Бушыла правяла агляд літаратуры па выставе “Ад вытокаў да сучаснасці”, прысвечанай гісторыі беларускага кнігадрукавання.

У дзіцячай бібліятэцы навучэнцаў пачатковых класаў СШ № 1 сустракала бібліятэкар Ніна Самандык у вобразе Францыска Скарыны. Яна распавяла дзецям аб гісторыі ўзнікнення кніг ад гліняных таблічак да сучасных друкаваных, пра тое, хто быў першадрукаром Беларусі. Сваю эрудыцыю і веды ўдзельнікі змаглі прадэманстраваць пад час гульні для знаўцаў беларускай мовы.

Мерапрыемствы рознага фармату адбыліся ва ўсіх установах бібліятэчнай сістэмы. Дзятлавіцкая сельская бібліятэка арганізавала для чытачоў літаратурна-гістарычную гадзіну “Падарожжа да крыніц кнігадрукавання”. Пазнавальнай для наведвальнікаў Лунінскай сельскай бібліятэкі была літаратурная гадзіна “Мова маіх продкаў згаснуць не павінна”. Мерапрыемства “Вітаем кніжку беларускую” падрыхтавала Рэдзігераўская сель­ская бібліятэка. Ракітненская сельская бібліятэка запрасіла ўсіх ахвотных на прэзентацыю кніжнай выставы “Свята слова і кнігі”.

97 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий