Дзень народнага адзінства

17 верасня наша краіна адзначыла дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. З гэтай нагоды ў бібліятэках ДУК “Лунінецкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай святочнай даты.

Для жыхароў і гасцей горада Лунінца на гададскім свяце, якое адбылося 17 верасня, цэнтральная раённая і цэнтральная дзіцячая бібліятэкі арганізавалі кніжна-ілюстраваныя выставы “Беларусь – страна единства” і “Край мой Белая Русь”, дзе змяшчаліся навукова-папулярныя выданні, даведнікі пра грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё, гісторыю і сучаснасць Рэспублікі Беларусь.

Напярэдадні свята ў цэнтральная раённай бібліятэцы прайшоў урок патрыятычнага выхавання “Наша жытняя і васільковая, несмяротная Беларусь”. Мерапрыемства садзейнічала вывучэнню гісторыі нашай краіны, выхаванню грамадзянскасці і патрыятызму ў падрастаючага пакалення. Пад час мерапрыемства бібліятэкар Андрэй Шульц расказаў навучэнцам 9 “А” класа СШ № 1 пра гераічныя старонкі гісторыі нашай Рэспублікі, пра знакамітых беларусаў, пра традыцыі, і сімвалы Беларусі.

У Мікашэвіцкай гарадской бібліятэцы адбыўся Дзень народнага адзінства «Ад родных вытокаў» з мноствам выстаў, конкурсаў і віктарын для наведвальнікаў. “Твая Радзіма – Беларусь” – пад такой назвай прайшла інфармацыйная гадзіна для навучэнцаў 9 “Б” класа СШ №1. Для хлопчыкаў і дзяўчынак пачатковых класаў была праведзена гульня «Займальныя пытанні аб Беларусі», дзе вучням трэба было адказаць на пытанні аб гісторыі, аб помніках архітэктуры і аб прыродзе нашай Радзімы. На працягу святочнага дня ў бібліятэцы дзейнічалі кніжна-ілюстраваныя выставы, прамеркаваныя да святочнай даты.

Патрыятычныя і інфармацыйныя гадзіны, віктарыны, краязнаўчыя падарожжы – гэтыя і іншыя мерапрыемствы прайшлі ў другіх бібліятэках сістэмы. Гутарка-дыялог “Непераможная краіна – калі адзіны народ” з навучэнцамі 9 класаў сярэдняй школы адбылася ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы. У ходзе мерапрыемства рабяты пазнаёміліся з гісторыяй свята, адказалі на пытанні тэста “Ці добра мы ведаем месца ў якім жывем?”.

Гістарычная гадзіна “Пра мінулае для будучыні” прайшла ў Любанскай сельскай бібліятэцы. Чытачы Лунінскай сельскай бібліятэкі з задавальненнем прынялі ўдзел у інтэлектуальным турніры “Достойные сыны своей страны”. Інформацыйная хвілінка “В единстве наша сила” была праведзена для маленькіх чытачоў Дрэбскай сельскай бібліятэкі-клуба. Бібліятэкар з дзецьмі пагаварылі пра каштоўнасці беларускага народа, пра такія рысы беларусаў як згуртаванасць, паразуменне, павага да гісторыі, традыцый, культуры. Узгадалі кнігі пра дабро і спагадлівасць. Мэта гэтых усіх мерапрыемстваў – пашырыць веды аб гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі і яе сучасных дасягненнях, выхоўваць пачуццё гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый і звычаяў.

Ва ўсіх бібліятэках былі аформлены тэматычныя кніжныя выставы і паліцы. У Палескай сельскай бібліятэцы арганізавана экспазіцыя “Страна непобедима, когда един народ”, у Бастынскай сельскай бібліятэцы – кніжная выстава «Скарб народа Беларусi – у яднаннi», у Любачынскай сельскай бібліятэцы – кніжная полка “Розныя людзі адной дзяржавы” і г.д.

109 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий