3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, бібліятэчныя работнікі арганізавалі паэтычны флэшмоб “Я люблю Беларусь!”. У гарадскім скверы, на сценах стадыёна, лунінчане і госці горада змаглі прачытаць вершы беларускіх паэтаў пра Беларусь,
беларусаў, любоў да роднага краю. Бліжэй пазнаёміцца з беларускай паэзіей бібліятэкары запрашалі ў бібліятэкі горада і раёна.
У бібліятэках прайшло шмат мерапрыемстваў з нагоды Дня Незалежнасці: урок патрыятызму “Я страной своей горжусь, её имя – Беларусь!” (цэнтральная дзіцячая бібліятэка), літаратурна-музычная кампазіцыя “Часцінка майго сэрца – Беларусь!”, віртуальнае падарожжа “Квітней, красуй, дарагая мая Беларусь!” (Лунінская сельская бібліятэка), пазнавальная гадзіна “Цвети, мой край, под небом журавлиным” (Дзятлавіцкая сельская бібліятэка), гістарычны экскурс “Зямля, нам дадзеная лёсам” (Дрэбская бібліятэка-клуб).
Фота С.Карпуковіча.