Пайшоў з жыцця Максім Казун

30 чэрвеня 2018 года пайшоў з жыцця лунінецкі літаратар, член клуба “Літаратурная правінцыя” цэнтральнай раённай бібліятэкі, аўтар шэрагу вершаў, апавяданняў, гумарэсак, дакументальных нарысаў Максім Міхайлавіч Казун.  

Максім Казун нарадзіўся 5 мая 1952 года ў вёсцы Вічын. Друкаваўся ў мясцовай прэсе, у часопісах “Работніца і сялянка”, “Вожык”, “Першацвет”, “Советский воин”, “Крыніца”, газетах “Літаратура і мастацтва”, “Чырвоная змена”, “Сельская газета”, “Во славу Родины”, “Железнодорожник Белоруссии”, “Заря”, “Народная трыбуна” і іншых. У сваіх творах услаўляў родную Лунінеччыну і сталёвую магістраль, на якой працаваў амаль усё жыццё.

Супрацоўнікі Лунінецкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, сябры клуба «Літаратурная правінцыя» глыбока смуткуюць з нагоды заўчаснай смерці Максіма Міхайлавіча і выказваюць спачуванне яго родным і блізкім. 

Валянціна Трухнова прысвяціла свайму калеге па творчасці наступныя вершаваныя радкі:

Пайшоў цудоўны чалавек, 
У небыццё пайшоў. Навек 
Пакінуўшы вялікі след 
І свой нязгасны запавет. 
“Вучыся, кожны дзень вучыся!”- 
Так пры жыцці нам гаварыў, 
І вельмі гэтым ганарыўся, 
Бо так настаўнік навучыў. 
Вучыўся сам ён быць вясёлым 
І, вось з такімі сябраваў. 
Ён на Палессі стаў вядомым: 
Якія байкі ён пісаў! 
Зайздросціў вельмі ён вясёлым, 
Сяброўства з гумарам вадзіў. 
Любіў палі, лясы.. дубровам 
Аб гэтым вершам гаварыў. 
І не зайздросціў больш нікому 
(Салодкім не было жыццё). 
Зямлю сваю любіў да скону- 
Такім сыйшоў у небыццё… 
А мудры запавет нам свеціць: 
“Пакіньце след свой на зямлі, 
Каб добрым словам нашы дзеці, 
Нашчадкі ўспамінаць маглі!” 

                                                          1 ліпеня 2018 года. 

48 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий