Агляд-конкурс

Дзяржаўная ўстанова культуры "Луніецкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма" праводзіць агляд-конкурс сярод бібліятэк раёна "Бібліятэчнае краязнаўства: тэрыторыя вялікіх магчымасцей". Журы конкурсу чакае конкурсныя матэрыялыі да 1 верасня  2018 года.

Мэты і задачы агляду-конкурсу:

         — развіццё інавацыйнага патэнцыялу бібліятэк Лунінецкага раёна;

         — актывізацыя краязнаўчай дзейнасці бібліятэк;

         — выяўленне перадавога прафесійнага вопыту;

         — развіццё партнёрскіх сувязей бібліятэк з органамі мясцовай улады, грамадскімі арганізацыямі і ўстановамі.

Арганізацыя конкурса

Для падвядзення вынікаў конкурсу збіраецца журы, якое ацэньвае прадстаўленыя матэрыялы, пры неабходнасці непасрэдна наведвае бібліятэкі, вылучае лепшыя і арганізуе ўзнагароджванне пераможцаў. 

         Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца пашыраныя аналітычныя даведкі, у якіх адлюстроўваецца дзейнасць бібліятэкі па наступных напрамках:

  • актыўная работа па ўзбагачэнню фондаў бібліятэк краязнаўчымі дакументам і адлюстраванне іх у даведачна-бібліяграафічным апараце;
  • ушаноўванне імён вядомых землякоў;
  • правядзенне масавых мерапрыемстваў па прапагандзе нацыянальнай культуры, вечароў-сустрэч і іншых мерапрыемстваў з удзелам мясцовых аўтараў літаратурных твораў, самадзейных кампазітараў,  народных умельцаў і г.д  (пажадана прыкласці  сцэнарыі ці іншыя матэрыялы з апісаннем мерапрыемстваў);
  • сумесная работа з грамадскімі арганізацыямі і ўстановамі па прапагандзе сярод насельніцтва, асабліва дзяцей і моладзі, духоўнай і культурнай нацыянальнай спадчыны роднага краю;
  • напісанне гісторыі вёскі, горада, раёна і г.д.;
  • правядзенне работы па ўкараненню мясцовых свят і абрадаў;
  • збор этнаграфічных, фальклорных, тапанімічных матаэрыялаў;
  • правядзенне асветніцкай работы па ахове прыроды краю.

       Да даведкі могуць прыкладацца:

  • фота-, рукапісныя і іншыя падагульняючыя матэрыялы адвольнай формы;
  • фатаграфіі інтэр'ера бібліятэк;
  • водгукі чытачоў;
  • матэрыялы пра бібліятэкі, якія змешчаны ў сродках масавай інфармацыі і інш.

      У конкурсе прымаюць удзел усе бібліятэкі ДУК “Лунінецкая РЦБС”.  Бібліятэкі-удзельнікі дзеляцца на дзве групы:

  1. цэнтральная раённая бібліятэка, цэнтральная дзіцячая бібліятэка, Мікашэвіцкая гарадская бібліятэка і Мікашэвіцкая дзіцячая бібліятэка ;
  2. сельскія бібліятэкі і бібліятэкі-клубы.

Матэрыялы прымаюцца да 1 верасня 2018 г. па адрасу: г.Лунінец, вул. Фрунзэ, 12, аддзел бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай раённай бібліятэкі, ці па электроннай пошце lncrb@brest.by

Крытэрыі  ацэнкі  конкурсных работ:

  • адпаведнасць умовам конкурсу;
  • інавацыйныя ідэі;
  • магчымасць выкарыстання вопыту ў іншых бібліятэках раёна;
  • наяўнасць у бібліятэкі партнёраў па рэалізацыі праекта.

Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне

         У першай групе (гарадскія бібліятэкі) вызначаецца 1 пераможца, у другой –  3 (1-е, 2-е, 3-е месца). Па рашэнню  журы могуць прысуджацца заахвочвальныя прэміі. 

 

22 просмотров
Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий